Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт.У Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе працуе сельскагаспадарчы атрад “Салют”

Лента новостей Летнее оздоровление Образование

Як школьніку арганізаваць свой вольны час?  Як навучыцца чаму-небудзь важнаму? Як зарабіць грошы? Адказ ёсць: усё гэта можна ажыццявіць у студэнцкім атрадзе.

Сёлета ў Пархімаўскім яслях-садзе – базавай школе быў створаны студэнцкі сельскагаспадарчы атрад “Салют” імя Марата Казея.

З хлопцамі і дзяўчатамі была праведзена неабходная агітацыйная работа. Мы далучыліся да рэспубліканскага промапраекта “Выбіраем студатрад!” па арганізацыі працаўладкавання маладых людзей ва ўзросце ад 14 гадоў.

З 13 чэрвеня 10 вучняў працуюць у КСУП “Пархімаўцы” ў якасці паляводаў. Яны ажыццяўляюць праполку збожжавых культур, выконваючы правілы аховы працы і бяспекі. Ім трэба акуратна і ўважліва выбіраць з пасеваў асноўнага гатунку расліны іншых відаў сельскагаспадарчых культур і пустазелле.

Праца ў складзе атрада эфектыўна вырашыла праблему вольнага часу, навучыла працаваць у калектыве. Студэнцкі атрад – гэта бясцэнны жыццёвы вопыт, які абавязкова дапаможа ў будучыні. Далучайся!

Вялікі дзякуй адміністрацыі КСУП “Пархімаўцы” за арганізацыю летняй занятасці навучэнцаў.

Святлана ВОЙШЭЛЬ, кіраўнік студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Салют» имя Марата Казея Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *