Акцыя «Кніжная бальнічка» прайшла ў Пархімаўскай БШ

Лента новостей

Кніга займае значнае месца ў жыцці кожнага чалавека. Кніга – гэта шлях да пазнання, да ведаў, да адукацыі, да культурага і духоўнага развіцця. Яна прыходзіць у наша жыццё з маленства, з першых яскравых малюнкаў і захапляючых казак, якія чытала матуля і бабуля, з першых літар, якія пачыналі вучыць у школе. Кніга ідзе з намі праз усё жыццё, даруючы нам скарб невычэрпных ведаў, колькасць якіх папаўняецца з кожным днём, з кожнай хвілінай.
«Чалавек павінен паважаць, шанаваць, берагчы і захоўваць кнігу!», – менавіта гэтага сцвярджэння прытрымліваюцца вучні Пархімаўскай базавай школы – удзельнікі акцыі «Кніжная бальнічка». У нашай школьнай бібліятэцы разам з настаўніцай пачатковых класаў Святланай Лысевіч дзеці з задавальненнем і ахвотай рамантавалі кнігі, якія пашкодзіліся ад шматразовага выкарыстання. Вучні падклейвалі кніжныя вокладкі, прашывалі кнігі, ксеракапіравалі і ўстаўлялі нехапаючыя старонкі, сціралі надпісы пасля неакуратных чытачоў і г.д.
Аказаўшы кнігам усю магчымую “дапамогу”, юныя чытачы засталіся задаволеныя тым, што ўнеслі свой невялічкі ўклад у “гісторыю жыцця” выданняў, якія чыталі ў свой час яшчэ іх бацькі.

Лізавета Дожына,
біліятэкар Пархімаўскай БШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *