У Гродзенскім гістарычным архіве захоўваюцца дзве справы 1864-65-ых гадоў аб Ігнаціі Якаўлевічы Казлоўскім (1832-1898), беларускім рэлігійным дзеячу польскага паходжання, супрацоўніку Віленскай археалагічнай камісіі пры Музеі старажытнасцей, настаўніку гісторыі і геаграфіі, лёс якога звязаны з Вялікай Бераставіцай. Тут ён працаваў ксяндзом, тут ён быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні 1863 года. Але мінавіта ў Бераставіцы ксёндз Ігнацій быў рэабілітаваны, атрымаў ордэр на жыхарства ў Бераставіцы. І сёння з нагоды 180-годдзя з дня нараджэння І.Я. Казлоўскага будзе карысна расказаць аб яго жыццёвым лёсе.
У звычайнай сялянскай сям’і Якава Казлоўскага ў 1832 годзе нарадзіўся сын Ігнацій. Сям’я жыла ў мястэчку Заблудаў каля Беластока (Польшча). Адукацыю Ігнацій атрымаў у Беластоцкай гімназіі, якую скончыў у 1848 годзе. У чатырохкласным пасведчанні адзначаны поспехі ў гістарычных навуках. Цікавасць да гісторыі і археалогіі прывядзе Ігнація Казлоўскага да супрацоўніцтва з Віленскай археалагічнай камісіяй у 50-60-ых гадах ХІХ стагоддзя. Пасля заканчэння Беластоцкай гімназіі Ігнацій вучыцца з 1850 г. у Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай семінарыі. У 1856 годзе рукапаложаны ў рымска-каталіцкі духоўны сан і выконвае абавязкі вікарыя ў прыходах Ялаўскім (Беластоцкі павет), Лідскім (Гродзенская вобл.) і Ляцкім (Мінская вобл.). Жыццё і побыт прыхаджан гэтых прыходаў далі вялікі навуковы матэрыял ксяндзу Казлоўскаму для супрацоўніцтва з Віленскай археалагічнай камісіяй — навукова-асветніцкім таварыствам, якое дзейнічала ў Вільні пры Музеі старажытнасцей ў 1855-1865 гг. Камісія аб’ядноўвала вучоных-гісторыкаў, археолагаў, пісьменнікаў, кнігавыдаўцаў, рэлігійных дзеячаў з мэтай вывучэння гістарычнай спадчыны Паўночна-Заходняга краю.
У пачатку ліпеня 1862 года ксёнд Ігнацій ўзначальвае рымска-каталіцкі прыход у Вялікай Бераставіцы. Мясцовы старажытны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі зрабіў глыбокае ўражанне на маладога ксяндза. Вялікі і прасторны будынак касцёла ўзвышаўся над усім мястэчкам і плыў нібыта карабель сярод зялёных вяршалін дрэў. Невядомы гродзенскі іспраўнік у жніўні 1865 года так апісвае бераставіцкі касцёл у «Вопісу прыхаджан і паветаў Гродзенскага і Ваўкавыскага – Вяліка-Бераставіцкі прыход» : «Костел в Великой Берестовице из кирпича и весьма великолепный, он и только он по-большей части удерживает здешних прихожан в католицизме». Па звестках Гродзенскага гістарычнага архіва ў 1865 годзе бераставіцкі касцёл мог змясціць да 2 500 чалавек. Столькі вернікаў было ў ксяндза Ігнація не толькі ў Вялікай Бераставіцы, але і ў шматлікіх вёсках Бераставіччыны. Сам ксёндз вылучаўся рашучасцю, уважлівасцю да сваіх прыхаджан, чуллівасцю да сялянскага ладу жыцця. У 1862-1865 гг. ксяндзу Ігнацію дапамагаў вясці службы 75-гадовы Даніла Міхайлавіч Некала, мясцовы служыцель Вялікабераставіцкага касцёла.
Нацыянальна-вызваленчы рух 1863-1864 гг. уцягнуў жыхароў Вялікай Бераставіцы ў барацьбу супраць царскага самаўладдзя і прыгнёту. Доля ўдзелу І.Я. Казлоўскага ў гэтым паўстанні была невялікая. А па матэрыялах гістарычнага архіва ў Гродне можна сказаць, што яе наогул не было. Як служыцель культа ксёндз Ігнацій чулліва адносіўся да мяцежнікаў, але сам не прымаў удзел у мяцяжы. Па словах самога ксяндза Казлоўскага, на першых допытах Ваўкавыскай ваенна-следчай камісіі 16 сакавіка 1864 года: «Из Берестовицы никто в мятеж не пошел, из прихожан с которыми мог я встречаться, никто в мятеж не пошел. А только те, которые жили далеко и были знакомы с Петром Радовицким и священником Котовичем».
Канфліктная сітуацыя з’явілася ў вёсцы Мянькі (Бераставіцкі раён). Вясновай раніцай 1863 года ксёндз Ігнацій наведаў жыхароў гэтай вёскі дзеля споведзі перад Вялікаднем. А праз некаторы час жыхароў вёскі Мянькі сустракаў ужо святар Ялаўскай царквы Катовіч. Абурэнне яго было вялікае, калі ён даведаўся, што сяляне ўжо атрымалі прычасце ад ксяндза. “Мянькоўская барацьба” двух веравызнанняў скончылася абвінавачваннем ксяндза Ігнація ў мяцяжы. У Гродзенскай канцылярыі завялі судовую справу “Аб ксяндзу Вялікабераставіцкага касцёла Казлоўскім Ігнаціі, які абвінавачваецца ў чуллівасці да паўстання 1863 года”. На допытах Ваўкавыскай ваенна-следчай камісіі ў сакавіку 1864 года ксёндз Ігнацій паведамляў: «Главным источником ложного доноса на меня считаю священника Котовича… Так как священник Котович гоняет и преследует католиков, называет их мятежниками и язычниками». У лістападзе 1864 года быў затрыманы святар Ялаўскай царквы Катовіч. Ён зноў агаварыў І. Казлоўскага ў дачыненні да паўстання 1863 года. Але жыхары Вялікай Бераставіцы і вёскі Мянькі не пацвердзілі гэтага. Наадварот, мянькоўскія сяляне называлі імя святара Катовіча, які дрэнна адносіўся да католікаў, называючы іх мяцежнікамі. Кропку ў гэтай справе паставіў генерал-губернатар Паўночна-Заходняга краю М.М. Мураўёў (1796-1866). У лісце да гродзенскага губернатара І.М. Скварцова ад 30 лістапада 1864 года ён піша, што Катовіч удзельнічаў у мяцяжы разам з памешчыкам Радавіцкім і менавіта святар Катовіч агаварыў І.Казлоўскага ў прыналежнасці да паўстання 1863 года.
17 лістапада 1864 года Ваўкавыскі ваенны начальнік піша гродзенскаму генерал-губернатару: «… по не имению в деле доказательств виновности Козловского, освободить его от ответственности по сему делу». У пачатку снежня 1864 года І.Я.Казлоўскі вызвалены з-пад хатняга арышту. 3 снежня 1864 года ксёндз Ігнацій атрымлівае асобы білет (ордэр) за № 13568 на права жыхарства ў Вялікай Бераставіцы Гродзенскага павета. 22 снежня 1864 года І.Я. Казлоўскаму вяртаюць арыштаваную маёмасць, аб чым ксёндз піша распіску гродзенскаму губернатару. (на фота)
Хатні арышт, канфіскацыя маёмасці, допыты ваенна-следчай камісіі на працягу васьмі месяцаў 1864 года прымусілі ксяндза Казлоўскага падаць прашэнне ў Віленскую епархію, каб пакінуць бераставіцкі прыход і перайсці з рымска-каталіцкага веравызнання ў праваслаўе. 17 ліпеня 1865 года Віленская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя часова назначае замест Казлоўскага манаха з францысканскага кляштара Гродзенскага дэканата. А 27 жніўня 1865 года з Вільна прыйшло распараджэнне да гродзенскага губернатара аб закрыцці касцёла ў Вялікай Бераставіцы і перадачы будынка праваслаўнаму духавенству.
2 жніўня 1865 года Ігнацій Казлоўскі прымае праваслаўе ў Святамікалаеўскай царкве Вялікай Бераставіцы з мэтай стаць настаўнікам гісторыі і геаграфіі і працаваць у Вялікарасійскіх губернях. Яшчэ раней у ліпені 1865 года Ігнацій Якаўлевіч атрымлівае дазвол у Віленскага акруговага інспектара В. Куліна здаць экзамен на званне настаўніка ўніверсітэтаў. Пасля паспяховай здачы экзамена І. Казлоўскі залічаны студэнтам І курса Імператарскага Маскоўскага універсітэта, дзе слухае прафесарскія лекцыі на працягу 1865-1866 вучэбнага году.
З вясны 1866 года Ігнацій Казлоўскі ўжо працуе настаўнікам Новаржэўскага павятовага вучылішча Пскоўскай губерні. Потым знаходзіцца ў распараджэнні Галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю ў якасці чыноўніка асобых даручэнняў пры ўпраўленні Віленскай вучэбнай акругі.
Са студзеня 1870 года Ігнацій Якаўлевіч зноў працуе настаўнікам, але зверхштатным, у Віленскай гімназіі. Пасля скарачэння сваёй пасады І. Казлоўскі накіроўваецца ў Казанскую вучэбную акругу, дзе з чэрвеня 1873 г. па май 1882 г. працуе настаўнікам Пензенскай гімназіі. Выкладае гістарычныя навукі, вядзе навукова-даследчую дзейнасць, захапляецца рускай літаратурай, да якой яшчэ з юнацтва меў асабістую ласку. «Мы из польской литературы по большей части можем научиться анархии и беспорядков; из русской же литературы учимся завсегда разуму и повиновению властям, а повиновение всегда искупает нашу душу и дает счастье на земле», — пісаў І.Казлоўскі ў анкеце «Вапросныя пункты» Ваўкавыскай следчай камісіі ў 1864 годзе.
Пензенскі перыяд жыцця Ігнація Казлоўскага скончыўся пераводам яго на працу настаўнікам Усць-Мядзведзіцкай мужчынскай гімназіі Харкаўскай вучэбнай акругі ў 1882 годзе. Нажаль, у Гродзенскім гістарычным архіве няма звестак аб сямейным становішчы І.Я. Казлоўскага пасля прыняцця праваслаўя, і чым займаўся ён у апошнія гады жыцця. Але ў гісторыі Вялікай Бераставіцы Ігнацій Казлоўскі застанецца ксяндзом-заступнікам сваіх прыхаджан падчас рэвалюцыйнага руху 1863-1864 гадоў.
Хатні арышт, канфіскацыя маёмасці, допыты ваенна-следчай камісіі на працягу васьмі месяцаў 1864 года прымусілі ксяндза Казлоўскага падаць прашэнне ў Віленскую епархію, каб пакінуць бераставіцкі прыход і перайсці з рымска-каталіцкага веравызнання ў праваслаўе. 17 ліпеня 1865 года Віленская рымска-каталіцкая духоўная кансісторыя часова назначае замест Казлоўскага манаха з францысканскага кляштара Гродзенскага дэканата. А 27 жніўня 1865 года з Вільні прыйшло распараджэнне да гродзенскага губернатара аб закрыцці касцёла ў Вялікай Бераставіцы і перадачы будынка праваслаўнаму духавенству.
2 жніўня 1865 года Ігнацій Казлоўскі прымае праваслаўе ў Святамікалаеўскай царкве Вялікай Бераставіцы з мэтай стаць настаўнікам гісторыі і геаграфіі і працаваць у Вялікарасійскіх губернях. Яшчэ раней у ліпені 1865 года Ігнацій Якаўлевіч атрымлівае дазвол у Віленскага акруговага інспектара В. Куліна здаць экзамен на званне настаўніка ўніверсітэтаў. Пасля паспяховай здачы экзамена І. Казлоўскі залічаны студэнтам І курса Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта, дзе слухае прафесарскія лекцыі на працягу 1865-1866 вучэбнага году.
З вясны 1866 года Ігнацій Казлоўскі ўжо працуе настаўнікам Новаржэўскага павятовага вучылішча Пскоўскай губерні. Потым знаходзіцца ў распараджэнні Галоўнага начальніка Паўночна-Заходняга краю ў якасці чыноўніка асобых даручэнняў пры ўпраўленні Віленскай вучэбнай акругі.
Са студзеня 1870 года Ігнацій Якаўлевіч зноў працуе настаўнікам, але зверхштатным, у Віленскай гімназіі. Пасля скарачэння сваёй пасады І. Казлоўскі накіроўваецца ў Казанскую вучэбную акругу, дзе з чэрвеня 1873 г. па май 1882 г. працуе настаўнікам Пензенскай гімназіі. Выкладае гістарычныя навукі, вядзе навукова-даследчую дзейнасць, захапляецца рускай літаратурай, да якой яшчэ з юнацтва меў асабістую ласку. «Мы из польской литературы по большей части можем научиться анархии и беспорядков; из русской же литературы учимся завсегда разуму и повиновению властям, а повиновение всегда искупает нашу душу и дает счастье на земле», — пісаў І.Казлоўскі ў анкеце «Вапросныя пункты» Ваўкавыскай следчай камісіі ў 1864 годзе.
Пензенскі перыяд жыцця Ігнація Казлоўскага скончыўся пераводам яго на працу настаўнікам Усць-Мядзведзіцкай мужчынскай гімназіі Харкаўскай вучэбнай акругі ў 1882 годзе. У гэты час Казлоўскі хадайнічае аб назначэнні яму пенсіі, звяртаецца да папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі аб прызнанні яго рэлігійнай дзейнасці 1856-1865 гадоў за дзяржслужбу. З ліста дырэктара Усць-Мядзведзіцкай мужчынскай гімназіі да Гродзенскага губернатара Н.М. Цэймерна ад 4 мая 1882 года можна даведацца аб тым, што Казлоўскі І.Я. не толькі настаўнік, але і калежскі асесар (грамадзянскі чын 8 класа па Табелю аб рангах, які з’яўляецца малодшым членам у губернскім праўленні і прысутнічае на пасяджэннях у якасці сакратара, альбо чыноўнік асобых даручэнняў). Чын калежскага асесара І.Я. Казлоўскі мог атрымаць у Вільні, дзе ён працаваў чыноўнікам асобых даручэнняў пры ўпраўленні Віленскай вучэбнай акругі ў 1867-1870 гг.
На жаль, у Гродзенскім гістарычным архіве няма звестак аб сямейным становішчы І.Я. Казлоўскага пасля прыняцця праваслаўя, і чым займаўся ён у апошнія гады жыцця. Але ў гісторыі Вялікай Бераставіцы Ігнацій Казлоўскі застанецца ксяндзом-заступнікам сваіх прыхажан падчас рэвалюцыйнага руху 1863-1864 гадоў.
Андрэй Втарушын,
выкладчык гісторыі мастацтваў
Бераставіцкай ДШМ