Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Лента новостей

Дарагія браты і сёстры!

Зноў мы чуем радасны вокліч “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!”. Зноў мы радуемся вялікай перамозе нашага Пана над уладай граху і смерці.

Для кожнага веруючага хрысціяніна ўваскрасенне Хрыста – галоўная падзея ў гісторыі чалавецтва,  якая надае яго веры найпаўнейшы сэнс. Уваскрасенне сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, перамогу прабачэння і любові над злом і нянавісцю.

Хрыстос абяцае, што і мы таксама ўваскрэснем. Гэта абяцанне падтрымлівае нас і дапамагае не губляць аптымізму ў любых жыццёвых сітуацыях. Адсюль і радасны заклік “Алелюя!” – гэта значыць “Слаўце Бога!”
У гэты вялікі дзень пасылаем вам, браты і сёстры, шчырыя пажаданні любові, спакою, радасці ў кожным доме.
Няхай цудоўная вестка аб уваскрослым Хрысце прынясе і наша ўваскрэсенне ў хрысціянскім ладзе жыцця, пераменіць нашы сэрцы, навучыць разуменню волі Бога і дасць сілы выконваць яе ў сваім штодзённым жыцці.
Няхай уваскрослы Хрыстос адо­рыць нас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – пастаяннай апекай.
Хрыстос уваскрос, каб і мы мелі ўваскрэсенне. Аллелюя!
Святары Бераставіцкага дэканата



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *