Падыходзіць да завяршэння чарговая прызыўная кампанія, паведамілі ў раённым ваенным камісарыяце.
Па словах раённага ваеннага камісара падпалкоўніка Сяргея Гішмана, на камісарыят было ўскладзена заданне на адбор, вывучэнне і адпраўку ў войскі 21 прызыўніка на тэрміновую ваенную службу і 4 – на службу ў рэзерве. На сённяшні момант вывучэнне і адбор прызыўнікоў праведзены, на тэрміновую ваенную службу адабрана 34 чалавекі (163 % ад плана), заданне па адпраўцы на службу ў рэзерв таксама выканана.
Усяго ў нашым раёне падлягалі выкліку на мерапрыемствы прызыву 258 чалавек, прайшлі адбор – 233.
Па стану на 22 кастрычніка рашэннем прызыўной камісіі пры-званы на тэрміновую ваенную службу 111 чалавек, 122 прызыўніка па розных абставінах атрымалі адтэрміноўку.
Як адзначыў раённы ваенны камісар, пераважная большасць прызыўнікоў аднеслася да мерапрыемстваў прызыву з усёй адказнасцю, у армію юнакі ідуць ахвотна і з жаданнем, асабліва ў найбольш прэстыжныя войскі, такія як дэсантныя, пагранічныя, унутраныя, войскі спецыяльнага прызначэння.
Адпраўка маладога папаўнення на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь пачнецца з 15 лістапада.
Ірына МІКЛАШ