Восень натхняе на творчасць

Лента новостей

Восень – чароўная пара года. Яна нікога не пакідае абыякавым, вабіць сваёй разнастайнасцю і багатай палітрай колераў. Дрэвы ўражваюць сваім залатым убраннем, карычневыя і чырвоныя адценні лісця радуюць вока. Не перадаць словамі прыгажосці восеньскай прыроды! Нездарма ж вялікая мастачка Восень натхняе тонкіх адчувальных асоб на творчасць.
Бібліятэкары Таццяна Васеха і Нэлі Улявічус (на здымку) таксама не выстаялі перад спакусай даць другое жыццё кляноваму лісту. Менавіта кляновае лісце ў гэты час мае самую пярэстую і разнастайную афарбоўку. З яго атрымліваюцца цудоўныя букеты ружаў. Створаныя кветкі выглядаюць міла, свежа, незвычайна! У іх увасобіліся мімалётныя фарбы чараўніцы-восені. Прыгожы асенні падарунак!
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *