Завяршаючыя ўборачныя кампаніі Бераставіччыны

Лента новостей

Больш чым па 500 цэнтнераў цукровых буракоў атрымліваюць у сярэднім з кожнага гектара земляробы СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Усяго ў гэтым годзе пад салодкія карані ў гаспадарцы адведзена 310 гектараў. На пачатак тыдня дзве трэці плошчаў, занятых гэтай культурай, былі ўжо ўбраны.
Штодзень галандскі “Вервайт” ва ўмелых руках механізатараў Аляксея Ваўчка і Валерыя Леткі адольвае 10-12 гектараў цукровых плантацый. Больш дзевяці з паловай тысяч тон караняплодаў з элітгаса дастаўлена на буракапрыёмныя пункты ў Пагранічным і Скідзелі. Значны аб’ём перавозак буракоў з поля на рахунку вадзіцеля гаспадаркі Аляксандра Хонцара.
А ўсяго па раёне на 22 кастрычніка было ўбрана каля 1600 гектараў цукровых буракоў, што складае прыкладна 65 працэнтаў ад усіх плошчаў. Найбольш высокімі тэмпамі вядзецца гэта работа ў СВК імя Варанецкага, СВК “Алекшыцы”. Дарэчы, і ўраджайнасць у гэтых сельгаскааператывах самая высокая – перавышае 600 цэнтнераў з гектара. Найбольш салодкіх каранёў, а менавіта, звыш 21500 тон, паступіла на прыёмныя пункты з СВК “Макараўцы”. У гэтай гаспадарцы пад цукровыя буракі адведзена самая вялікая плошча ў раёне – 550 гектараў.
Добрае надвор’е мінулага тыдня спрыяла актыўным тэмпам уборачных работ на кукурузных палетках. Усяго па раёне на пачатак тыдня кукуруза была ўбрана больш чым з 90 працэнтаў плошчаў. Поўнасцю завяршылі жатву гэтай культуры земляробы РУСП “Масаляны”. Ураджайнасць на зерне тут склала 104 цэнтнеры з гектара. Па 100 і болей цэнтнераў з кожнага гектара намалацілі кукурузы ў аграфірме “Стары Дворац”, у СВК “Пархімаўцы”, “Макараўцы”, “Алекшыцы”, “Малабераставіцкі элітгас”. Завершана ўборка кукурузы на зерне ў СВК “Цецяроўка”.
На здымку: вадзіцель Аляксандр Хонцар і камбайнёр Аляксей Ваўчок
Сяргей Хілюта, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *