У філіяле ”Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Ладачкі”.
Удзельнікі аб’яднання былі запрошаны ў імправізаваную відэагасцёўню пад назвай “Сустрэнемся ў экрана”.
Тэма сустрэчы ў бібліятэцы – кіно, усімі любімае і жаданае.
Пра кіно можна гаварыць доўга і многа. У кожнага ёсць фільмы, якія пакінулі свой след у душы. Асаблівую настальгію выклікаюць старыя стужкі, якія ўразілі пажылых людзей яшчэ ў іх дзіцячыя і маладыя гады.
Падчас пасяджэння ўсе разам успаміналі любімыя песні і вядомыя “крылатыя” выразы з савецкіх кінастужак. Удзельнічалі ў конкурсах “Угадай акцёра”, “Угадай фільм” і іншых.
Задушэўныя размовы і песні за агульным сталом падарылі ўсім прысутным выдатны настрой, зарад бадзёрасці і пазітыву.
Ірына Канеўская, бібліятэкар Масалянскай інтэграванай сельскай бібліятэкі