У Бераставіцкім раёне ветэранаў вайны забяспечваюць бясплатнай бульбай

Лента новостей

Пастаянны клопат праяўляецца ў раёне пра ветэранаў вайны, а таксама пра пажылых адзінокіх людзей, інвалідаў. Так, напрыклад, да Дня пажылых людзей трыццаці пяці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны арганізацыямі, дзе яны працавалі, была аказана грашовая дапамога на агульную суму 2,3 мільёна рублёў. Аказвалася дапамога і ў выглядзе прадуктовых набораў.
Адзін з аспектаў клопату пра людзей гэтай катэгорыі – бясплатнае забеспячэнне іх бульбай на зіму. У аграгарадках і вёсках пра гэта клапоцяцца сельскагаспадарчыя калектывы. Але і жыхароў г.п.Вялікая Береставіца яны таксама не пакідаюць без увагі. Вось і РУСП “Масаляны” ўжо выдзеліў 1 тону 700 кілаграмаў адборнай бульбы і па 100 кг яе развозяць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, малазабяспечаным інвалідам I і II групаў і адзінокім састарэлым. Па добрай традыцыі транспарт для гэтага выдзеліў раённы вузел паштовай сувязі (начальнік С.А.Лавягін), а грузілі бульбу навучэнцы Береставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.
Як паведамілі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, клубні ўжо завезены ў райцэнтры кожнаму з чатырнаццаці ветэранаў вайны, некаторым інвалідам і адзінокім састарэлым.
А ўсяго па 100 кг бясплатнай бульбы атрымаюць 33 жыхары Вялікай Бераставіцы. Дастаўка клубняў працягваецца. Акрамя РУСП “Масаляны”, іх сёлета выдзеліць і СВК “Пархімаўцы”.
На здымку: бульбу новага ўраджаю прывезлі ветэрану вайны з г.п.Бераставіца Ганне Львоўне Лазаровіч.
Марыя Драпеза, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *