Творчая дзейнасць узорнага дзіцячага духавога аркестра “Tutti” Бераставіцкай ДШМ пад кіраўніцтвам выкладчыка Вадзіма Барысавіча Антоненкі заўважана і адзначана на самым высокім узроўні. За важкі ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення Вадзім Барысавіч узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якую яму ўручылі ў Нясвіжы, на рэспубліканскім урачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня работнікаў культуры.
На здымку: Вадзім Барысавіч Антоненка і ўдзельнікі ўзорнага дзіцячага аркестра “Tutti”, пераможцы і прызёры абласных конкурсаў Яўген Патурынскі, Яўген Зенчык і Арцём Нікан падчас заняткаў па прадмеце “ансамбль” .
Фота Святланы Ганчаровай