Дабрачынную акцыю пад такой назвай па ініцыятыве ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама правялі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гродзеншчыны.
У час правядзення чарговай прэс-канферэнцыі старшыні аблвыканкама С.Б.Шапіры з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ, якая адбылася на базе Ваўкавыскага раёна, журналісты наведалі шэраг прадпрыемстваў і арганізацый. Для дзіцячага аддзялення Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы журналісты прывезлі ў падарунак карціны, рэпрадукцыі, фотаздымкі з дзіцячымі або казачнымі сюжэтамі. Пасля правядзення рамонту тут створаны ўсе ўмовы для камфортнага прабывання як маленькіх пацыентаў, так і іх бацькоў. А зробленыя журналістамі падарункі ўнясуць сюды яшчэ ўтульнасць і прыгажосць.
Зінаіда Самкова