Выбрала вёску

Лента новостей

Не сакрэт, што для некаторых маладых спецыялістаў абавязковае размеркаванне не заўсёды бывае прыемным “сюрпрызам”. І хаця самі выпускнікі часам з сельскай мясцовасці, аднак “агні вялікага горада” прывабліваюць іх больш. І як жа прыемна бывае ўбачыць процілеглую карціну!
У СВК “Малабераставіцкі элітгас” мяне пазнаёмілі з новым эканамістам, маладым спецыялістам Алай Канецкай (на здымку). Працуе яна з 30 ліпеня, задаволена і калектывам, і ўмовамі працы, і зарплатай. Вось што Ала расказала пра сябе:
— Я закончыла Вялікабераставіцкую сярэднюю школу. У нашым профільным класе матэматыку выкладала Ніна Станіславаўна Дабрыянік. Я любіла гэты прадмет, у мяне па ім была дзявятка, і паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт на бюджэтную форму навучання. Спецыяльнасць мая “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве”. Мяне размеркавалі ў “Малабераставіцкі элітгас”. Мне тут падабаецца.
Вельмі прыемна чуць такія словы. Пажадаем Але і ўсім маладым спецыялістам нашага раёна, каб праца была цікавай, ім шанцавала на мудрых вопытных старэйшых калег, і лёс складваўся ўдала!
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *