Як вопытнага, адказнага работніка ахарактарызавала механізатара Аляксандра Савоську намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Малабераставіцкі элітгас” Таццяна Жэнгелевіч.
Падчас уборкі збожжавых Аляксандр працаваў на прэсаванні саломы. А прэс-падборшчыка “Нью Холанд”, як у яго, больш у раёне пакуль няма. Зразумела, што такую выдатную тэхніку абы-каму не давераць, яе любіць, берагчы трэба.
На чыста ўбранае роўнае поле люба было паглядзець. Ды і сам Аляксандр задаволены ад такой работы.
А зараз ён заняты на падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых. Таксама стараецца, кожны від работ выконвае якасна.
Ніна Наддэ, фота аўтара