
Кожны год 21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту. Міра і спакойнага жыцця жадаюць усе: і дарослыя, і дзеці. Сёння ніхто не можа быць абыякавым да праблем захавання міру на зямлі. Напярэдадні гэтага дня навучэнцы 4 класа прынялі ўдзел у гульнявой праграме “Мір на планеце — шчаслівыя дзеці”, асноўнай мэтай якой стала прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання міру на планеце, трансляванне арыенціраў дабра, добразычлівых адносін адзін да аднаго.
Хлопчыкі і дзяўчынкі вялі размову аб гісторыі зацвярджэння гэтай даты, чыталі вершы аб міры і шчаслівым дзяцінстве, разважалі над тым, што такое мір і што трэба рабіць, каб яго зберагчы. Падбіралі асацыяцыі да слоў мір і вайна, а сваё меркаванне запісвалі на лісцікі і прымацоўвалі на кусцікі. Гульня “Прадоўжы” дапамагла ўзнавіць у памяці прыказкі аб міры, сяброўстве, Радзіме. Вялікую зацікаўленнасць у дзяцей выклікаў прыпынак “Творчая майстэрня”, дзе дзеці з паперы выраблялі галубей – сімвал міру. Прымацоўваючы птушак на дошку, кожны з дзяцей выказаў меркаванне аб тым, што хоча каб на планеце Зямля быў заўсёды мір. У канцы праграммы дзеці сталі ў харавод і выканалі песню “Большой хоровод”.

Алена Будніцкая, настаўнік пачатковых класаў Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы