Наперадзе – сяўба азімых

Лента новостей

Няма свабоднай хвілінкі ў хлебаробаў. Толькі закончылася жніво, як ужо трэба думаць пра новы ўраджай. І ад таго, якое насенне ляжа ў глебу, у многім будзе залежыць ураджайнасць будучага года. Для правядзення восеньскай сяўбы гаспадаркам раёна патрабуецца 2553 тоны насення азімых збожжавых, у тым ліку 854 тоны азімай пшаніцы. Неабходна таксама 1629 тон азімага трыцікале і 70 тон азімага ячменю. На сярэдзіну жніўня на праверку ў Бераставіцкую раённую інспекцыю паступілі пробы ад 1345 тон насення, або 52,7% насення ад патрэбы. Да гатоўнасці даведзена 42,1% насеннага матэрыялу.
З СВК імя Варанецкага паступіла і праверана 93,3% насення да патрэбы. Усё яно адпавядае патрабаванням стандарту.
Адказна падыходзяць да такой важнай справы таксама ў СВК “Алекшыцы” (59,7%), СВК “Цецяроўка (49%), чаго нельга сказаць пра СВП “АграМір”. На сярэдзіну жніўня гаспадарка не прыступіла да падрыхтоўкі насення.
Лепшыя ў гэтым годзе якасныя характарыстыкі праверанага намі насення. У гаспадарках раёна на сярэдзіну жніўня мелася 42,1% кандыцыйнага насеннага матэрыялу. А ў мінулым годзе на такі ж час яго было 40,1%.
Пакуль па раёне не даведзена да пасяўных кандыцый 127 тон насення.
Павысіць якасць можна як ачысткай некандыцыйнага матэрыялу, так і набыццём элітнага насення высокаўраджайных гатункаў у элітавытворчых сельгаскааператывах вобласці. Магчымасць для гэтага ёсць і рашэнне праблем не варта адкладваць.
Патрабаванне сеяць асноўныя збожжавыя культуры не ніжэй трэцяй рэпрадукцыі і толькі кандыцыйным насеннем неабходна выконваць.
Шчодрага вам новага ўраджаю!
Таццяна Жыўлюк, намеснік начальніка
Бераставіцкай раённай інспекцыі па
насенняводству, каранціну і ахове раслін



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *