Як паводзіць сябе праваслаўнаму ў касцёле?

Лента новостей

“Як паводзіць сябе праваслаўнаму ў касцёле, калі ён бывае запрошаны на ўрачыстасці каталікоў?”
Адказвае а.Анджэй Іадкоўскі, місіянер, вікарый касцёла Перамянення Гасподняга г.п.В.Бераставіца:
— Чалавек, які заходзіць у касцёл, павінен захоўваць атмасферу павагі і памятаць аб тым, што пераступіўшы парог святыні, ён уваходзіць у Дом Божы. Важным з’яўляецца і адзенне, бо храм — гэта не пляж і не стадыён, таму не прыймальныя любыя спартыўныя касцюмы або топы. У касцёле не пажадана выдзяляцца або шакаваць сваім выглядам. Найлепш апрануцца элегантна, жанчынам – прывабна, але сціпла.
У час урачыстасці сустракаюцца людзі, якія часта многа гадоў не бачыліся, і гэта прыводзіць да таго, што яны забываюць, у якім месцы знаходзяцца: пагаварыць аб штодзённасці і былых часах трэба знайсці іншы час. Не забудзьце адключыць гук або зусім выключыць мабільны тэлефон, каб не перашка-джаць сабе і іншым.
Пры ўваходзе ў храм вернікі робяць знак крыжа і становяцца на калені. Праваслаўным можна гэтага не рабіць, а проста схіліць галаву.
У час Імшы вернікі займаюць тры пазіцыі: стоячы, се-дзячы і стоячы на каленях. Таму было б добрым тонам, калі б і праваслаўныя ўставалі, калі падымаюцца ўсе іншыя.
На калені станавіцца праваслаўным не абавязкова, можаце працягваць стаяць або сядзець, толькі старайцеся асабліва не аглядацца па баках. Калі не хочаце выдзяляцца, можаце стаць і на калені. Ну а ўжо прамаўляць малітвы, якія гавораць вернікі, вам не трэба.
Паспрабуйце ўслухацца ў тое, што гаворыць святар, у сэнс пропаведзі, звярніце ўвагу на формы рытуалаў. Успрыміце наведванне касцёла як урок пазнання рэлігіі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *