Тыдзень акцябрат у Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе

Лента новостей Образование Общественные объединения

Цікава і займальна прайшоў Тыдзень акцябрат “Акцябрацкія вышыні” ў Старадварэцкім яслях-садзе-базавай школе.

Тэматычныя дні тыдня клікалі акцябрат у завочныя падарожжы, на фотавыставы, на знаёмствы з цікавымі падзеямі.

Першы дзень вучні наведалі піянерскі пакой, дзе старэйшыя сябры, важатыя піянерскіх атрадаў, правялі экскурсію “Рабятам аб акцябратах”. У гэты ж дзень яны таксама сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Па праменьчыках акцябрацкай зорачкі”.

Дзень творчасці запрасіў на выставу “Выратаванне жыцця – занятак ганаровы”. Вучні знаёміліся з асаблівасцямі прафесіі  выратавальніка, падарожнічалі па старонках часопіса “Юный спасатель”, які ўжо даўно стаў сапраўдным сябрам для дзяцей. У гэты дзень вучні падрыхтавалі фотакалаж “Прафесія – выратавальнік”, прысвечаны Дню МНС.

Умацаванню здароўя спрыялі рухомыя гульні на свежым паветры і спартыўнае свята “Хто марозу не баіцца, прыходзьце павесяліцца”, праведзеныя ў рамках Дня спорту і здароўя.

Вельмі важнымі і неабходнымі былі мерапрыемствы ў Дзень юнага патрыёта.  Прэзентацыя “Малыя героі вялікай вайны”  яшчэ раз напомніла вучням  пра гераічныя ўчынкі дзяцей у гады ваеннага ліхалецця. У гэты дзень адбылася сустрэча з піянерскім актывам “Акцябраты – будучыя піянеры!”, дзе старэйшыя сябры пазнаёмілі з добрымі справамі, удзельнікамі якіх яны з’яўляюцца.

У Дзень сяброўства праведзена гульнёвая праграма “Вясёлка акцябрацкага настрою”. Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і займальных хвілінках. У апошні дзень Тыдня адбылася акцыя “Дапамажы птушкам зімой”. Акцябраты папоўнілі запасы корму для пярнатых сяброў, пачысцілі ад снегу кармушкі, якія знаходзяцца на тэрыторыі школы. Таксама ў кабінеце біялогіі  яны пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй аб птушцы года 2021 – казадоі звычайным, даведаліся аб грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Усе мерапрыемствы Тыдня былі цікавымі і займальнымі,  накіраваны на выхаванне ў малодшых вучняў дабрыні, сяброўства, пачуцця адказнасці за даручанную справу.

Алена Сцефанкова, педагог дадатковай адукацыі  Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *