АПБ прапаноўвае падлічыць птушак у кармушцы

Лента новостей

Паўдзельнічаць у акцыі можна 16 або 17 студзеня. 16 і 17 студзеня адбудзецца штогадовая акцыя грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пад тэгам  #птушкілякармушкі! Чым больш людзей паўдзельнічае ў ёй, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе, адзначылі ў арганізацыі, распавядае «Звязда«.

Каб паўдзельнічаць у акцыі, 16 і (або) 17 студзеня беларусам прапануюць падлічыць віды і колькасць птушак кожнага віду на сваёй кармушцы на працягу адной гадзіны і перадаць дадзеныя арганізатарам. Для гэтага можна запоўніць простую форму (яна будзе працаваць з 16 студзеня да 18:00 17 студзеня) ці напісаць паведамленне ў Facebook або ВКонтакте.

Птушак можна лічыць і 3-4 гадзіны, але тады павінна быць 3-4 справаздачы, па адной для кожнай гадзіны.

«Вазьміце нататнік, і як толькі прыляцяць першыя птушкі, запішыце час і пачніце адлік гадзіны», — рэкамендуюць у АПБ.

Каб у дні акцыі да вас завітала больш птушак, павесьце кармушку загадзя і папаўняйце яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі. Гэта ўніверсальная падкормка для птушак. Можна прычапіць да галінкі кавалачак несалёнага нясмажанага сала для сініц і дзятлаў. Але ні ў якім разе не кладзіце ў кармушку хлеб, батон і іншую ежу з чалавечага стала!

Такія ўлікі праводзяцца ў многіх краінах. Дзякуючы штогадовым падлікам птушак на кармушках у Вялікабрытаніі заўважылі скарачэнне папуляцыі шпакоў на 81% за паўстагоддзя такіх назіранняў.

Такі падыход называецца «народная навука», бо дзякуючы яму можна сабраць вялікі масіў дадзеных для аналізу.

Калі тысячы людзей па ўсёй краіне з году ў год лічаць птушак па адной методыцы, то дробныя памылкі робяцца статыстычна неістотныя, а сур’ёзныя змены ў папуляцыях — заўважнымі.

8e9cd28e381a9bfeb942f53f329cee1c.png

Для большай дакладнасці ўсе назіранні з кармушак праходзяць ацэнку экспертаў.

— Часам нам дасылаюць непраўдападобныя дадзеныя, напрыклад, калі на кармушку прыляцела чарада птушак, якія звычайна трымаюцца паасобку або некалькімі асобінамі, — кажа Сямён Левы, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях. – Часам, пры сумневах, мы звязваемся з аўтарам назірання і ўдакладняем дэталі.

На сайце АПБ вы можаце паглядзець міні-вызначальнік птушак ля кармушак.

zviazda.by



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *