Козел Іван Іванавіч, 1968 года нараджэння, 6 красавіка 2012 года быў выбраны старшынёй Пагранічнага сельскага Савета дэпутатаў. Вышэйшую адукацыю атрымаў ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце ў 1991 годзе па спецыяльнасці заатэхнія.
З 2002 года працаваў галоўным заатэхнікам сель-скагаспадарчага вытворчага кааператыва “Цецяроўка”.
Болдак Віталій Уладзіміравіч, 1988 года нараджэння, 13 красавіка 2012 года быў назначаны на пасаду начальніка аддзела па справах моладзі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта. У 2010 годзе закончыў Установу адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” па спецыяльнасці гісторыя. Да назначэння працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, затым педагогам сацыяльным дзяржаўнай установы адукацыі “Вялікабераставіцкая сярэдняя школа імя С.В. Прытыцкага”.
Байрак Віктар Аляксандравіч 18 красавіка быў назначаны на пасаду дырэктара філіяла “Аграфірма “Стары Дворац” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”. Нарадзіўся ў г. Гродна 20 студзеня 1950 г. У 1976 годзе закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці заатэхнія. З 2006 года працаваў на гэтым прадпрыемстве намеснікам дырэктра па вытворчасці, затым намеснікам дырэктра па агульных пытаннях, а з 2009 года выконваў абавязкі дырэктара.