Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку работніцы прадпрыемстваў прамысловага і фінансавага сектараў, аграпрамысловага комплексу, арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і сувязі, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных – прадстаўніцы Гродзенскай вобласці:
Надзея Васільеўна Воўк – повар СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна;
Людміла Міхайлаўна Горбач – жывёлавод малочна-таварнага комплексу “Вераб’евічы” ААТ “Шчорсы” Навагрудскага раёна;
Аксана Аляксандраўна Жук – работніца ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”;
Таццяна Аляксандраўна Кавальчук – работніца РУП “Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне”;
Іна Здзіславаўна Каплінская – прадавец харчовых тавараў, г. Ваўкавыск;
Ганна Аляксандраўна Кісялёва – спецыяліст па працы з паломнікамі рэлігійнай арганізацыі “Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы”;
Вольга Віктараўна Мазец – хатняя гаспадыня, г. Ваўкавыск;
Людміла Антонаўна Мазец – аператар машыннага даення ААТ “Хацькоўцы” Ваўкавыскага раёна;
Святлана Аляксандраўна Мароз – хатняя гаспадыня, Кастрычніцкі раён г. Гродна;
Надзея Леанідаўна Мілько – хатняя гаспадыня, аг. Падароск Ваўкавыскага раёна;
Надзея Іванаўна Ненартовіч – аператар свінагадоўчага комплексу “Ківанцы” КСУП “Доцішкі” Воранаўскага раёна;
Іна Віктараўна Папаратная – дызайнер прыватнага сэрвіснага УП “ДызайнСМІК”, г. Гродна;
Юлія Пятроўна Пацалуйка – хатняя гаспадыня, г. Слонім;
Алена Славянінаўна Сакалоўская – аператар машыннага даення КСУП “Пархімаўцы” Бераставіцкага раёна;
Алена Алегаўна Сухецкая – тэхнік па племянной справе КСУП “Вайневічы” Дзятлаўскага раёна;
Таццяна Сяргееўна Ус – палявод КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Карэліцкага раёна;
Ірына Аляксандраўна Храноўская – санітарка Малдавічскага фельчарска-акушэрскага пункта УАЗ “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”;
Алена Казіміраўна Цімошка – аператар цэха інкубацыі філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі”;
Ліна Віктараўна Якімчык – індывідуальны прадпрымальнік, Кастрычніцкі раён г. Гродна.
#новости беларуси
Гродненская правда