“Прыйшоў Багач – кідай рагач”. Фальклорна-абрадавае свята прайшло ў філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М. Бераставіца

Культура Лента новостей

У філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М. Бераставіца адбылося фальклорна-абрадавае свята “Багач”, якое ў народным календары прымеркавана да завяршэння збору ўраджаю.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла творчая група філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Макараўцы і бібліятэкар Алекшыцкай сельскай бібліятэкі Зоя Хлебнікава. Была падрыхтавана кніжная выстава “Духоўных кніг боская мудрасць”.
Прыезджыя і мясцовыя артысты парадавалі гледачоў вясёлымі народнымі песнямі пра багаты ўраджай. Былі арганізаваны гульні, танцы і абавязковыя пачастункі хлебам з зерня новага ўраджаю.

Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *