Школа – гэта маленькая рэспубліка. А кожнай рэспубліцы патрэбен прэзідэнт!
Навучэнцы, настаўнікі Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы ўдзельнічалі ў дзелавой гульне “Выбары”. У ходзе гульні мы выбіралі лідара – таго, хто аб’яднае ўсіх, павядзе за сабой. У гэтым годзе на пасаду прэзідэнта школы былі вылучаны тры кандыдатуры: Дар’я Казак, Ксенія Македон і Уладзіслаў Лысевіч. Усе яны выступілі са сваімі праграмамі.
Па выніках выбараў перамогу атрымала Дар’я Казак, набраўшы 51% галасоў.
На школьнай лінейцы адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта. Дар’я паклялася шанаваць і паважаць калектыў, сваіх таварышаў, захоўваць гонар школы, быць сапраўдным лідарам.
Спадзяемся, што жыццё ў нашай школьнай рэспубліцы стане яшчэ больш цікавым і насычаным.
Святлана ВОЙШЭЛЬ, класны кіраўнік 9 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы