Тыдзень спорту і здароўя прайшоў у Макараўскім яслях-садзе-сярэдняй школе

Лента новостей Образование

Кожны педагог ведае, што выхаванне, навучанне і здароўе – непарыўна звязаны  і адно на другое аказвае ўплыў. Моцнае здароўе спрыяе паспяховасці заняткаў любымі відамі дзейнасці, у тым ліку і разумовай. Рух, фізічная  работа былі і застаюцца важнай умовай падтрымкі нармальнага стану арганізма чалавека.

         Чаму так важно быць здаровым і захоўваць правілы здаровага ладу жыцця, вучні Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы выяўлялі ў час правядзення Тыдня спорту і здароўя. У рамках Тыдня былі праведзены інфармацыйныя гадзіны “Дасягненні спорту  — гонар краіны” , рухомыя гульні, конкурс малюнкаў і фатаграфій “Беларусь Алімпійская”,  аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Завяршыўся Тыдзень спартыўнай гульнявой праграмай “Эстафета здароўя”.

Дзеці атрымалі не толькі пазітыўны настрой і бадзёрасць, але і папоўнілі багаж ведаў аб дасягненнях у спорце вядомых беларускіх спартсменаў, аб закальванні і  загартаванні свайго здароўя.

Ала Кабылянская, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *