Школьныя навіны Бераставіцкага раёна

Лента новостей

«Пошук. Творчасць. Пазнанне»
На мінулым тыдні ў Мастах прайшла адкрытая раённая навукова-практычная канферэнцыя “Пошук. Творчасць. Пазнанне”. У ёй прынялі ўдзел і юныя даследчыкі з нашага раёна — вучні Вялікабераставіцкай сярэдняй школы, гімназіі аг.Пагранічны, Масалянскага ясляў-сада-сярэдняй школы.
Прыемна адзначыць, што ўсе яны вярнуліся з канферэнцыі з прызавымі месцамі. Так, дыпломам І ступені ў секцыі “Краязнаўства” была адзначана Надзея Козел з Масалянскага ясляў-сада-сярэдняй школы. Дзяўчынка прадстаўляла работу “Тапонім як ключ да гістарычнага мінулага (на прыкладзе назвы аграгарадка Масаляны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці)”, напісаную пад кіраўніцтвам Г.У.Румак.
Яшчэ тры дзяўчынкі атрымалі дыпломы ІІІ ступені. Гэта Галіна Хоміч з Вялікабераставіцкай школы з работай “Матэрыяльна-культурная спадчына яўрэйскага этнасу як рэсурс для турыстычнага асваення Бераставіцы” (кіраўнік Н.М.Каваленка), Вікторыя Кацяк з гімназіі аг.Пагранічны (кіраўнік І.М.Запаснік) і Інга Луконіна з гэтай жа ўстановы адукацыі з работай “Легенды і паданні сваёй мясцовасці” (кіраўнік Т.М.Андрушка).

Юныя даследчыкі прадставілі свае работы
ІІІ раённая навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ школьнікаў адбылася напрыканцы вучэбнай чвэрці ў гімназіі аг.Пагранічны. У ёй “паспаборнічалі” 45 вучняў амаль з усіх агульнаадукацыйных устаноў нашага раёна. Лепшыя ж вынікі паказалі каманды Вя-лікабераставіцкай і Малабераставіцкай сярэдніх школ, гімназіі аг.Пагранічны, Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы.
Наогул, даючы ацэнку канферэнцыі і ўзроўню вучнёўскай падрыхтоўкі да яе, спецыяліст аддзела адукацыі Бераставіцкага райвыканкама Валянціна Апунік адзначае наступнае:
— Безумоўна, з кожным годам у раёне назіраецца станоўчая дынаміка арганізацыі даследчай работы. Значна пашырылася тэматыка даследаванняў, павышаецца актуальнасць і практычная значнасць даследчых работ. Большая частка прадстаўленых работ адрозніваецца цікавым зместам, арыгінальным спосабам вырашэння праблемы, тэарэтычнай і практычнай актуальнасцю.
Дарэчы, даследаванні і арганізацыя раённай канферэнцыі з’яўляюцца падрыхтоўчым этапам да абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Хрустальная Альфа”, якая адбудзецца восенню ў Гродне.

Алімпіяда-2012: напішы ліст спартсмену
Завяршыўся раённы этап конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру, які штогадова праводзіць Міністэрства адукацыі РБ сумесна з РУП “Белпошта” пад эгідай ВПС і ЮНЭСКА. У гэтым годзе ўдзельнікам конкурсу была прапанавана тэма “Напішы ліст спартсмену або спартыўнаму дзеячу, якім ты захапляешся, і раскажы яму (ёй), што для цябе азначаюць Алімпійскія гульні”.
— З нашага раёна ў конкурсе прынялі ўдзел 13 вучняў, — расказвае загадчыца метадычнага кабінета аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Ганчарык. — Па выніках яго 1-ае месца заняла Яўгенія Жылінская з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы. Дзяўчынка адрасавала свой ліст Яніне Карольчык, у ім яна выказала такую думку, што жыццёвых вяршынь дасягае толькі той чалавек, у якім спалучаюцца Божы дар і працавітасць. 2-ое месца заняла Дзіяна Цыдзік з Кватарскага ясляў-сада-базавай школы, прысвяціўшая свой ліст Вікторыі Азаранка, якую лічыць для сябе ўзорам і, наогул, сапраўднай гордасцю нацыі. Ну, а на 3 месцы апынуўся Ян Пясецкі з Паплаўскага ясляў-сада-базавай школы, які напісаў свой ліст штурхальніку ядра і прызёру Алімпійскіх гульняў Андрэю Міхневічу.
Найбольшай папулярнасцю сярод удзельнікаў конкурсу карысталіся такія беларускія спартсмены, як Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Яніна Карольчык, Андрэй Барбашынскі, Аляксандр Мотыль.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *