Акцыя “Праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам!” прайшла ва ўсіх гарадах і мястэчках нашай краіны. Бераставічане таксама далучыліся да яе пасля завяршэння святочнага канцэрта.
Жыхары гарпасёлка разам выканалі Дзяржаўны гімн нашай краіны, які з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў беларускага суверэнітэту.
Выкананне гімна стала ўжо традыцыяй, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і напаўняе пачуццём гонару за сваю краіну. Гэта сваеасаблівае прызнанне ў любові і адданасці сваёй Радзіме, пажаданне ёй міру і росквіту.
Святлана Ганчарова, фота аўтара