Першую прыступку на лесвіцы ведаў пераадолелі макараўскія першакласнікі

Лента новостей Образование

Першы год навучання падыходзіць да завяршэння для Яна Урбановіча і Івана Цікота, вучняў І класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы. Здаецца, толькі ўчора яны нясмела пераступілі парог нашай установы і атрымалі статус “Першакласнік”. На працягу года яны старанна вучыліся, выводзілі свае першыя літары, складалі словы, рашалі задачкі. І ўжо сёння перагорнута апошняя старонка Буквара…

За гэты час у іх жыцці адбылося шмат падзей, цікавых адкрыццяў. Паспрабавалі сябе і ў даследчай дзейнасці:  вырошчвалі крысталы солі і меднага купаросу, а вынікі прадэманстравалі на школьнай навукова-практычнай канферэнцыі. Актыўна прымалі ўдзел у выхаваўчых і спартыўных мерапрыемствах.

Асабліва насычанымі былі апошнія дні: паспяхова напісаны першыя ў жыцці кантрольныя,  папоўнілі  рады піянерскай дружыны “Юнацтва”, прынялі ўдзел у конкурсе касцюмаў “Я б в спасатели пошёл”. Заключным этапам стала інтэлектуальная гульня “Зорны час”, у якой першакласнікі праявілі добрыя веды і эрудыцыю,  паказалі ўменне працаваць разам, прымяняць набытыя веды і навыкі на практыцы.

Сёння хлапчукі  – сапраўдныя вучні. Яны дастойна   пераадолелі сваю першую прыступку на лесвіцы ведаў.

Праз некалькі дзён Івана і Яна  чакаюць іх першыя летнія канікулы, якія напоўняцца хараством сонечных дзён, яркіх запамінальных уражанняў, што дапаможа ім назапасіцца здароўем і бадзёрасцю, каб увосень з новымі сіламі прыступіць да  пакарэння новых вяршынь.

Марыя Сарасек, класны кіраўнік І класа Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *