Весткі з Бераставіцкага ліцэя

Лента новостей

Лепшыя работы накіраваны ў Гродна

10 лютага ў Бераставіцкім дзяржаўным сельскагападарчым прафесіянальным ліцэі завяршыўся першы этап абласнога агляду-конкурсу тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці сярод работнікаў ліцэя і навучэнцаў. Па выніках разгляду камісіяй былі вызначаны 10 лепшых работ для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Сярод іх, напрыклад, работы кіраўніка гуртка бісерапляцення Жанны Котавай і яе выхаванак, а таксама работы кіраўніка гуртка па мастацкай апрацоўцы дрэва Віктара Жыўлюка і ліцэістаў, што наведваюць яго заняткі.

Спаборніцтвы па валейболе
…прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны, адбыліся ў ліцэі 23 лютага. З гэтай нагоды ўдзел у іх прынялі толькі юнакі — навучэнцы ліцэя, а таксама старшакласнікі з Вялікабераставіцкай і Малабераставіцкай сярэдніх школ.
Вынік турніру стаў наступны: 1-ае месца заняла зборная каманда ліцэя, 2-ое — Малабераставіцкай СШ і 3-яе — Вялікабераставіцкай СШ.

“Будзь здаровым — пакажы прыклад іншым”
–менавіта так называецца абласная акцыя для падлеткаў, у рамках якой у ліцэі на працягу цэлага тыдня — з 27 лютага па 2 сакавіка — адбываецца шэраг мерапрыемстваў. Так, увесь тыдзень у ліцэі з мэтай распаўсюджвання прававых ведаў на тэму супрацьдзеяння наркаманіі дзейнічае адпаведны інфармацыйны стэнд, а ў бібліятэцы ліцэя арганізавана выстава спецыяльнай літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Таксама ліцэісты ўдзельнічаюць у трэнінгах па праблемах злоўжывання алкаголем, наркотыкамі і таксічнымі рэчывамі, якія ладзіць педагог-псіхолаг Галіна Жук. Куратары груп арганізуюць тэматычныя класныя гадзіны.
Ну, а напярэдадні тыдня — 22 лютага — у ліцэі адбыўся кіналекторый пад умоўнай назвай “Я — супраць наркотыкаў!”, прысвечаны пытанням негатыўнага ўплыву наркатычных рэчываў на чалавека, а таксама накіраваны на фарміраванне ў падлеткаў адмоўнага стаўлення да ўжывання наркотыкаў.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *