Мастак Мікалай Жлабовіч ладзіць чарговую выставу. На гэты раз больш шырока аўтар прадставіць такі від выяўленчага мастацтва як графіка, і, у асноўным, праз партрэты нашых землякоў. Прыхільнікі мастацкай творчасці змогуць убачыць таксама новыя работы мастака, напісаныя маслам. Усяго плануецца выставіць каля 30 карцін.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў пятніцу, 6 лістапада, у 15.00 у фае Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў.