27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра. Мастацтва, якое абагачае духоўны свет

Культура Лента новостей

Народны тэатр “Магія гульні”

Тэатр – гэта відовішчнае дзейства, здольнае ўздзейнічаць на людзей, выклікаць духоўную асалоду і задавальненне. Гэта мастацтва, якое не мае часовых межаў, і не дзіўна, што ў календары для яго адведзена спецыяльная дата: 27 сакавіка – Сусветны дзень тэатра, які адзначаецца з 1961 года па ініцыятыве ЮНЭСКА. Многія любяць гэты дзіўны і захапляючы від мастацтва і не ўяўляюць сваё жыццё без наведвання пастановак, хоць апошнім часам з гэтым узніклі праблемы з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі. Аднак тэатры працуюць, а некаторыя, да таго ж, адкрылі онлайн-доступ да відэаархіву сваіх спектакляў.

Народны драматычны калектыў “Вяскоўцы”

У кожным горадзе і раёне дзейнічаюць тэатральныя гурткі, ёсць свае творчыя калектывы, якія імкнуцца парадаваць гледачоў сваёй гульнёй.
У Бераставіцкім раёне тэатральны жанр прадстаўляюць народны тэатр “Магія гульні” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны драматычны калектыў “Вяскоўцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы і ўзорны маладзёжны тэатральны калектыў “Сонейка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М. Бераставіца. Калектывы выступаюць у сваіх аграгарадках, на раённай сцэне, удзельнічаюць у абласных конкурсах.

Узорны маладзёжны тэатральны калектыў “Сонейка


У мінулым годзе яны пацвердзілі свае званні народных і ўзорных, падрыхтаваўшы для членаў атэстацыйнай камісіі новыя пастаноўкі.
У снежні 2020 года народны тэатр «Магія гульні» (рэжысёр Марына Хамяня) прыняў удзел у абласным дыстанцыйным конкурсе народных тэатральных калектываў. Да прагляду была падрыхтавана негістарычная драма ў 2-х дзеяннях «Пан Твардоўскі» аўтара Сяргея Кавалёва. Народны тэатр «Магія гульні» быў узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені, а рэжысёр народнага тэатра Марына Хамяня – дыпломам за лепшую жаночую ролю другога плана. Дарэчы, пазнаёміцца са спектаклем можна на YouTube-канале Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Святлана Ганчарова, фота аўтара і Віталія Масюка



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *