Адным з галоўных атрыбутаў гарадскога самакіравання з’яўляецца герб. Упершыню Вялікая Бераставіца атрымала гэты свой сімвал 2 жніўня 1754 года. З таго часу мінула 260 гадоў, і сёння ў першапачатковым выглядзе захаваўся толькі адбітак пячаткі бургамістра з выявай герба “Вавёрка”.
– Са спраў Гродзенскага гістарычнага архіва і польскіх біяграфічных слоўнікаў можна даведацца пра сапраўднае імя легендарнай “вавёркі” Бераставіцы, – расказвае настаўнік мастацкага аддзялення Бераставіцкай ДШМ, аматар гісторыі Андрэй Втарушын. – Гэта Юзэфіна Амелія Мнішак, графіня Патоцкая (1752-1798), польская мастачка і пісьменніца-аматарка. Як не дзіўна, але на большасці партрэтаў Юзэфіна намалявана са скруткам паперы і алоўкам у руцэ. Тут ёсць падставы параўноўваць Юзэфіну з вавёркай на бераставіцкім гербе 1754 года, якая сядзіць на актах, справах і лістах свайго мястэчка. Сярод гэтых лістоў значным стаў Акт Прывілея Вялікай Бераставіцы на самакіраванне, дараваны бераставічанам менавіта 2 жніўня 1754 года.
Асобы і падзеі, звязаныя з гэтым Прывілеем, сталі яркай ілюстрацыяй на паштоўках, створаных Андрэем Францавічам спецыяльна да гэтай даты. Яны прызваны нагадаць жыхарам нашага пасёлка пра важныя гістарычныя моманты ў жыцці Вялікай Бераставіцы. Дарэчы, першая спроба аўтара па стварэнні паштовак адбылася яшчэ пяць год таму і была прымеркавана 255-годдзю з часу надання Магдэбургскага права Вялікай Бераставіцы. Шэраг паштовак Андрэй Втарушын падрыхаваў таксма да правядзення “Эйсмантаўскага фэсту-2014” і да свята Дня Незалежнасці.
Святлана Ганчарова
Интересно сколько лет просуществовало это самоуправление?
Наверняка не дольше чем до восстания Костюшки в 1794 году, а может и того меньше?