21 красавіка — рэспубліканскі суботнік

Лента новостей

21 красавіка – дзень правядзення рэспубліканскага суботніка. Палова сродкаў, пералічаных у фонд суботніка, будзе накіравана на будаўніцтва ў Мінску новага будынку музея Вялікай Айчыннай вайны і стварэння яго музейнай экспазіцыі. Другую палову заробленых грошай мяркуецца накіраваць на падрыхтоўку да летняга сезону дзіцячых аздараўленчых лагераў, на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.
У раённым цэнтры вяліся работы па добраўпарадкаванні тэрыторый прадпрыемстваў і арганізацый, значны аб’ём работ выкананы па ачыстцы рэчышча ручая, які працякае ў паўднёвай частцы населенага пункта.
А ў наступную суботу жыхары раёна будуць працаваць у сельгаскааператывах і прадпрыемствах. Заробленыя грошы мяркуецца накіраваць на працяг работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі паблізу возера ў райцэнтры, стварэння там зоны адпачынку.
Сяргей ХІЛЮТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *