2017 год — 135-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа

Лента новостей

колас купала2017-й год у нашай краіне пройдзе пад знакам 135-гадовага юбілею вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
“Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет, і па якіх свет бачыць нас”, – так трапна вызначыў ролю нашых славутых песняроў беларускі паэт, празаік, перакладчык Віктар Шніп. І з гэтым цяжка не пагадзіцца. Якуб Колас і Янка Купала – выразнікі нацыянальнай самасвядомасці, народных пачуццяў. У сваіх творах яны раскрылі нацыянальны характар, асаблівасці духоўнага складу і жыцця беларусаў, выявілі незвычайную сілу і творчую магутнасць беларускага слова.
Лірыка Янкі Купалы – гэта лірыка прарока, прадказальніка. Лірыка Якуба Коласа – перажыванні рэальнага, звычайнага, канкрэтнага чалавека.
Якуб Колас – адзін з заснавальнікаў беларускай літаратуры і стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Шматграннасць яго таленту выявілася як у паэзіі, так і ў прозе, публіцыстыцы, у дзіцячай літаратуры. Якуб Колас заклаў асновы беларускага рамана. Ён – настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Купалу мы ведаем як паэта і драматурга, аўтара цудоўных п’ес «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо». Гэта ўзвышаны і рамантычны паэт. Любоў да Радзімы і нянавісць да яе прыгнятальнікаў гучалі на ўсіх этапах яго творчасці – ад пафасных вершаў «Мужык» і «Там» да шчырай і задушэўнай песні аб будучай перамозе над гітлераўскім фашызмам «Зноў будзем шчасце мець і долю».
Гістарычная заслуга Янкі Купалы і Якуба Коласа заключаецца перш за ўсё ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету.
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага і яе філіялах у аграгарадках святкаванню 135-годдзя паэтаў нададзена асаблівая ўвага. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх бібліятэчных установах раёна. Кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды літаратуры і творчасці юбіляраў, літаратурныя вечары, віктарыны, медыягадзіны, гасцёўні, чытанні ўголас, вандроўкі і паэтычныя калейдаскопы – у розных формах бібліятэкары будуць прапагандаваць сярод падрастаючага пакалення творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Штомесяц у той ці іншай сельскай бібліятэцы будуць праходзіць тэматычныя мерапрыемствы з абмеркаваннем ролі і значэння творчай дзейнасці славутых песняроў для беларускай нацыі. Асабліва насычанымі стануць ліпень, калі нарадзіўся Купала, і лістапад – месяц нараджэння Коласа.
У цэнтральнай бібліятэцы да юбілею паэтаў у лютым прымеркавана гадзіна літаратурнага партрэта “Паэты-Праметэі”, у сакавіку – літаратурны турнір “Песняры зямлі беларускай”, у красавіку – літаратуразнаўчая лекцыя “Спадчына Я.Купалы і Я.Коласа – нацыянальны скарб”, у верасні – літаратурна-паэтычны калаж “З паэтычнай крыніцы Купалы і Коласа”. На працягу года будзе дзейнічаць кніжна-ілюстрацыйная кампазіцыя “У храме слова Янкі Купалы і Якуба Коласа”.
У дзіцячай бібліятэцы і сельскіх філіялах таксама наладжаны пастаянна дзейнічаючыя кніжныя выставы твораў паэтаў-юбіляраў і літаратуры аб іх біяграфіі і творчасці.

Год навукі  ў бібліятэках
Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прысвяцілі Году навукі шмат мерапрыемстваў рознай год навукінакіраванасці. Запланавана правядзенне круглых сталоў, інфарм-дайджэстаў, электронных прэзентацый, інтэлектуальных гульняў, віктарын, брэйн-рынгаў, інфармацыйных гадзін, кніжных выстаў і праглядаў літаратуры па такіх тэмах, як, напрыклад, “Свет навукі і тэхнікі”, “Гонар беларускай навукі”, “Будучыня за наватарамі”, “Поспехі і дасягненні беларускай навукі”, “Навукоўцы сучаснасці”, “Нобелеўскія лаўрэаты. Хто яны?”, “Дасягненні сучаснай навукі ў паўсядзённым жыцці чалавека” і г.д.
У цэнтральнай бібліятэцы раяць наведаць урок-прэзентацыю “Восіп Міхайлавіч Кавалеўскі – вялікі вучоны з Вялікай Бераставіцы”, цыкл гістарычных чытанняў “Знакамітыя вучоныя, ураджэнцы Беларусі” і шэраг іншых мерапрыемстваў, якія пройдуць тут на працягу года. Сачыце за анонсамі!
На здымку: Да Дня дзіцячых вынаходніцтваў, які адзначаўся ў свеце 17 студзеня, работнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” падрыхтавалі для вучняў 5-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы навукова-пазнавальную гадзіну “Неверагодныя вынаходніцтвы, прыдуманыя дзецьмі”.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання
1Сёлета ў краіне шырока будзе адзначацца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе горада Полацка. Цікавыя, пазнавальныя мерапрыемствы і кніжныя выставы, прысвечаныя гэтай падзеі, чакаюць чытачоў розных узростаў і ў бібліятэках раёна.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *