“1941 год: трагедыя, гераізм, памяць…”

Лента новостей

— пад такой назвай у студзені – красавіку сярод вучнёўскай моладзі праходзіла раённая віктарына, прысвечаная 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Пытанні віктарыны датычылі гістарычных момантаў, звязаных з пачаткам вайны, акупацыяй нашай краіны, з дзейнасцю партызанскіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі, з гераічнымі подзвігамі салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, а таксама выяўлялі веданне маладымі людзьмі песень ваеннага ліхалецця.

Удзел у віктарыне прынялі практычна ўсе установы адукацыі, прадставіўшы лепшыя работы сваіх навучэнцаў.

Тры конкурсныя работы былі накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе віктарыны, і прыемна паведаміць, што трэцяе месца ў ім заняў і ўзнагароджаны Дыпломам упраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Монід (Бераставіцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй), а  работа вучаніцы 10 “В” класа Вялікабераставіцкай СШ Галіны Хоміч адзначана Падзячным пісьмом Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” і памятным падарункам.

Бераставіцкі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі за найбольш поўныя і разгорнутыя адказы на пытанні віктарыны ўзнагародзіў граматамі Наталлю Панкевіч (Макараўскі дзіцячы сад – СШ), Ганну Альшэўскую (Малабераставіцкая СШ), Анастасію Невядомскую (Пархімаўская БШ).

Усе астатнія ўдзельнікі віктарыны таксама не засталіся незаўважанымі і атрымалі Падзячныя пісьмы райкама БРСМ.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *