19 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Лента новостей

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Прыродная мудрасць працаўнікоў вёскі, беражлівае стаўленне да зямлі-карміцелькі, працавітасць, стойкасць і цярпенне заслугоўваюць усеагульнай павагі.
Мы ўдзячныя ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць.
Нашы словы падзякі работнікам прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці. Гэта з іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.
Вялікі ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Бераставіччыны.
Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт

Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *