17 красавіка – Вербная нядзеля

Лента новостей

17 красавіка і праваслаўныя, і католікі  адзначаюць   Вербную нядзелю, альбо Уваход Гасподні ў Іерусалім. У Евангеллi ад Мацвея, дзе апiсваецца жыццёвы шлях Сына Божага, паведамляецца пра найвялiкшае з Яго цудаў – уваскрэсенне памерлага чатыры днi таму Лазара. Назаўтра Хрыстос прыйшоў у Iерусалiм, жыхары якога сустракалi Яго як самага дарагога госця, усцiлаючы дарогу пальмавымi галiнкамi. Хрысцiянская царква надала гэтай падзеi статус найвялiкшага свята, якое адзначаецца ў апошнюю перадвелiкодную нядзелю. Толькi замест пальмавых галiнак славяне, у тым лiку i беларусы, выкарыстоўваюць у сваiх абрадах вярбу.
Асноўнай абрадавай падзеяй гэтага святочнага дня стала наведванне царквы з мэтай асвяціць галінкі вярбы. Іх рыхтавалі загадзя, прыносілі да хаты, звязвалі ў пучкі па тры ці пяць і ўпрыгожвалі кветачкамі з каляровай паперы або спецыяльна нарыхтаванымі і засушанымі з лета, а таксама рознакаляровымі стужкамі. Пасля асвячэння прынята было сцябаць вербачкамі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Не я б’ю — вярба б’е. За тыдзень — Вялік-дзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Верылі, што, б’ючы галінкамі, можна перадаць чалавеку здароўе, жыццёвую моц, хараство гэтага дрэва, якое першым абуджаецца ад зімовага сну.
Частку асвячоных галiнак хавалi за бажнiцу – у чырвоны кут, частку ўтыкалi ў сцены цi пад страху ўсiх пабудоў. Там яны захоўваліся на працягу года – да наступнай Вербнiцы. Галiнкi вярбы лiчылi адным з самых надзейных сродкаў, каб зберагчы хату ад пажару, удару маланкi, паводкi, а яе насельнiкаў – ад лiхiх людзей i «дурных» вачэй.
Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *