16 ліпеня — Дзень вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Лента новостей

blumenУ чацвер, 16 ліпеня, прадстаўнікі працоўных калектываў гарпасёлка ўшанавалі памяць загінуўшых пры вызваленні Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Даніна павагі была аддадзена і ўсім землякам, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны. Да помнікаў воіну-вызваліцелю на плошчы і Смуткуючай Маці па вул.Леніна, а таксама да брацкай магілы па вул. Партызанскай былі ўскладзены жывыя кветкі. Памяць пра гераізм і мужнасць тых, хто аддаў жыццё за вызваленне нашага роднага краю, заўсёды ў нашых сэрцах.
Фота Святланы Ганчаровой

На здымку: кветкі да помніка воіну-вызваліцелю ўскладваюць прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *