Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём бібліятэк! Гэтае свята па праву з’яўляецца падзеяй для ўсіх, хто любіць кнігу, — яе стваральнікаў, захавальнікаў і чытачоў.
Бібліятэкі сёння з’яўляюцца шматфункцыянальнымі ўстановамі культуры. Камп’ютарная тэхніка і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, выхад у інтэрнэт, уласныя электронныя базы дадзеных, віртуальная даведачная служба — усё гэта робіць культурныя каштоўнасці даступнымі для кожнага.
Але як бы імкліва ні развіваліся новыя формы абслугоўвання чытачоў, галоўнымі ў гэтай сферы застаюцца бібліятэкары, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу тым, хто шукае і знаходзіць у кнізе неабходную параду, адказ на надзённыя пытанні жыцця. Бібліятэкары — захопленыя людзі, прыхільнікі сваёй справы.
У гэты святочны дзень дазвольце падзякаваць вам за значны ўклад у развіццё культурнага патэнцыялу нашага раёна, за адданасць прафесіі і энтузіязм.
Жадаем вам дапытлівых і ўдзячных чытачоў, новых творчых поспехаў, моцнага здароўя і дабрабыту.
Бераставіцкі раённы Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт Савет дэпутатаў