100 работ, і ўсе — пераможцы. У Бераставіцкім раёне падвялі вынікі выставы-конкурса «Самаробны цуд»

Лента новостей Общество

Навагоднія святы скон­чыліся, але ў Берас­тавіцкім раёне іх вырашылі крыху працягнуць. На мінулым тыдні арганізатары традыцыйнай выставы «Самаробны цуд» падводзілі вынікі. Роўна 100 удзель­нікаў і ўдзельніц, 100 работ даслалі на конкурс выхаванцы дзіцячых садкоў і навучэнцы школ.

Узнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў тры этапы. Тры, таму што за адну паездку наведаць усіх было немагчыма. Гэта адзіны конкурс у раёне, дзе падарункі атрымоўвалі не толькі фактычныя пераможцы. Пераможцамі былі ўсе: і дзеці, і іх бацькі.

— У гэтым годзе на конкурс даслалі 100 работ, але ў нас было толькі тры канкрэтная намінацыі: «Навагодняя елка» (памерам ад 70 да 100 см), «Аб’ёмная калядная кампазіцыя» (з прыроднага матэрыялу), «Елачнае ўпрыгожванне» (навагодняя цацка выкананая ў свабоднай тэхніцы). Выходзіць за іх мы не маглі, таму і граматы з месцам атрымоўвалі не ўсе, — расказвае адна з арганізатараў конкурсу Наталля Міхайлаўна Таргонская, выконваючая абавязкі дырэктара ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы».

Дарэчы, у гэтым годзе дзве з трох намінацый — «Навагодняя елка» і «Елачнае ўпрыгожванне» — змяніліся.

Конкурс праводзіўся пры падтрымцы ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», раённай арганізацыі грамадскага аб’яд­нання «Беларускі саюз жанчын», раённай арганізацыі Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Салодкія падарункі атрымалі і 45 уладальнікаў дыпломаў I, ІІ і ІІІ ступеняў, і тыя, каго ўзнагародзілі лістамі падзякі. Арганізатары вылучалі за неардынарнасць пагляду, арыгінальнасць і тэхніку выканання.

— Нельга не адзначыць, што гэтым разам якасць работ значна ўзрасла. Дзеці і іх бацькі папрацавалі вельмі плённа. Гэта не можа не цешыць, — працягвае Наталля. — Нам спадабаліся ўсе работы! І ўсе яны сапраўды заслугоўваюць вышэйшых мес­цаў.

Практычна палову кампа­зіцый на конкурс даслалі з Вяліка­бераставіцкага ясляў-сада: тут былі 42 удзельнікі. Большасць пераможцаў таксама адтуль. Спрабавалі свае сілы дзеці і з іншых установаў выхавання і адукацыі.

Намінацыя «Навагодняя елка»

Так, пераможцамі выставы-конкурса ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Навагодняя елка”   ва ўзроставай   катэгорыі ад 3 да 7 гадоў прызнаны: I месца — Кіра Пастушко (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”), Ксенія Емяльянчык  (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”), Іван Малахоўскі (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”); II месца — Іван Касьян (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дзмітрый Сакалян (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дар’я Дзешка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”); III месца — Арына Козел (ДУА“Масалянскі НПК яслі-сад-пачатковая школа”), Ілона  Янушкевіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Марыя Таргонская (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”).

Ва  ўзроставай  катэгорыі  ад 7 да 16 гадоў перамаглі: І месца — Ягор Макарчук (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”), Антон і Сняжанна Бойпраў (ДУА “Пархімаўскі НПК яслі-сад-базавая школа”); ІI месца — Анастасія Тамары (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”); ІІІ месца — Ульяна Грэк (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”).

Намінацыя «Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя«

У намінацыі “Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя” ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 6 гадоў лепшымі сталі: І месца — Соф’я Карповіч (ДУА «Макараўскі НПК яслі-сад-СШ»), Руслан Новікаў (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Анастасія Курмель (ДУА“Вялікабераставіцкі яслі-сад”); ІІ месца — Марыя Міхалевіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі сад”), Яраслаў Міхалевіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дзмітрый Міхалевіч (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”); ІІІ месца — Анастасія Гардзейка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кіра Пастушко (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”), Валерыя Гушча (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”).

Ва  ўзроставай  катэгорыі ад 7 да 16 гадоў вызначыліся лідары: І месца — Яна Курмель (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ”), Мацвей Урбановіч (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад — СШ”); ІІ месца — Андрэй Уласік (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад — СШ”), Норберт Лукашэвіч (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”), Алена Дабрыогла  (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-б. ш”); ІІІ месца — Аніта Пратасевіч (ДУА “Алекшыцкая СШ”), Данііл  Макавей (ДУА “Кватарскі НПК яслі-сад-баз. школа”), калектыўная работа “Елка-фантазія” (“ДУА “Малабераставіцкая СШ”).

Намінацыя «Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя«

Пераможцамі выставы-конкурса ў намінацыі “Елачнае ўпрыгожванне” ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 6 гадоў прызнаны: I месца — Сафія Курмель (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Арцём Чамель  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Марыя Аліфяровіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”); II месца — Агаф’я Юрава (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Ангеліна Гладкая (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Ягор Сіраш (ДУА “Малабераставіцкі яслі-сад”); III месца — Паліна Смародзіна (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Назар Вялічка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Павел Садаўнічы  (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”).

Ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 16 гадоў перамаглі: I месца — Ульяна Кляўцова (ДУА “Сярэдняя школа аг. Пагранічны”), Кацярына Болбат (ДУА “Канюхоўскі НПК яслі-сад-СШ”), Наталля Дабрыогла (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”); II месца — Дар’я Лысевіч (ДУА “Пархімаўскі яслі-сад-базавая школа”), Валерыя Пятрова (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”); III месца — Анастасія Назымаева (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В.Прытыцкага”).

Акрамя таго, рашэннем жюры былі адзначаны наступныя удзельнікі:

— за неардынарнасць пагляду ў намінацыі “Навагодняя елка”Цімур Саннікаў (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дар’я Стралкова  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Анатолій Канаеў  (ДУА “Пархімаўскі НПК яслі-сад-базавая школа”), Ліза Сабалеўская  (ДУА “Масалянскі НПК яслі-сад- пачатковая школа”), Арцём Міхайлоўскі (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Дар’я Чарняк (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”), Кацярына Сцельмах (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кацярына Рыбалка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Валерыя Масюкевіч (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Маргарыта Навумовіч, Таццяна Гушча, Кірыл Тупіца (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”), Ілона Барада (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”), Кірыл Шляхотка (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”);

— за арыгінальнасць у намінацыі “Аб’ёмная кампазіцыя”Сяргей Крыпан (ДУА“Вялікабераставіцкая СШ”), Руслан Канецкі (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Аляксандра  Шацілоўская (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Міраслаў Юрцэвіч (ДУА“Малабераставіцкі яслі-сад”), Артур Кулікоўскі (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”);

— за тэхніку выканання ў намінацыі “Елачнае ўпрыгожванне”Іван Цыкота (ДУА “ Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”), Захар Краўцоў (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кацярына Бойская (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Анастасія Каравай (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Іван Стрыжакоў (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”).

У наступным годзе арганізатары плануюць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў. Для «Самаробнага цуду» ён будзе юбілейным. Раённая выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці праводзіцца з 2015 года.

Кацярына Бухцінава,

фота аўтара, Веранікі Варабей, Святланы Ганчаровай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *