У рэспубліканскім этапе конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей” у намінацыі “Апавяданне” першае месца заняла вучаніца восьмага класа Надзея Курыла з Алекшыцкай школы. На ўрачыстым мерапрыемстве ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС ў Мінску яна атрымала заслужаную ўзнагароду і каштоўны падарунак. Не менш прыемным падарункам для прызёраў конкурсу стала аглядная экскурсія па інстытуце, дзе вучні мелі магчымасць паглядзець вучэбныя класы і спецтэхніку, пазнаёміцца з курсантамі, пакаштаваць абед будучых выратавальнікаў. Таксама паездка суправаджалася агляднай экскурсіяй па Мінску.
Дарэчы, як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у гэтым годзе вучні з Гродзенскай вобласці занялі 5 прызавых месцаў: два першых, два другіх і адно трэцяе.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ