Каму з нас не даводзілася бачыць, як бадзяжныя сабакі блукаюць каля сметніц і нават становяцца на заднія лапы, заглядаючы туды. І часта нюх іх не падводзіць. Вось і гэты бадзяжка без ашыйніка ўхапіў пакунак са смеццем зубамі, адвалок яго ад сметніцы, потым разгрыз, парваў і нешта-такі знайшоў, бо застаўся задаволены.
А ці так вінаваты тут галодны сабака?
РУП ЖКГ рэгулярна аказвае паслугі насельніцтву па вывазу бытавых адыходаў. Толькі, здараецца, некаму лянота ў вызначаны час вынесці смецце. Пэўна ж, разумеюць людзі, што спакаваўшы ў поліэтыленавы пакунак смецце і нешта ядомае, ствараюць прынады для бадзяжных сабак. І ўсё роўна так робяць…
Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. Гэта старое правіла. Калі дзіця змалку бацькі вучаць культуры паводзінаў, потым ім не будзе за яго сорамна. А неахайныя дарослыя вырастаюць з дзяцей, якім, можна сказаць, з бацькамі не пашанцавала…
Ніна Наддэ, фота аўтара