Святлана Арсеньеўна Заяц – дэпутат Бераставіцкага сельскага Савета дэпутатаў, загадчыца Паплаўскім фельдшарска-акушэрскім пунктам. Родам Святлана Арсеньеўна з Дзятлаўскага раёна. Бацькі яе добразычлівыя і працавітыя людзі. Гэта менавіта яны прывілі сваім дзецям любоў да працы і павагу да людзей.
Пасля заканчэння Слонімскага медвучылішча Святлана працавала ў г.Горкі, затым у Ваўкавыскім раёне, а з 1995 года жыве і працуе ў в.Паплаўцы Бераставіцкага раёна. Спачатку была медсястрой у дзіцячым садзе, у тагачасным калгасе “Ніва”. У 2001 годзе была назначана загадчыцай Паплаўскім ФАПам. Абслугоўвае С.А.Заяц 6 населеных пунктаў, дзе пражывае крыху больш за 300 чалавек. У асноўным гэта людзі сталага ўзросту, адзінокія і адзінока пражываючыя, якім патрэбны не толькі медыцынская дапамога, але і ўвага, і чулыя адносіны. Жанчыне часта даводзіцца наведваць іх на даму. І хоць яна не мае транспарту (быў веласіпед, які дастаўся ёй ад папярэдняй загадчыцы ФАПам, і зараз ужо не прыгодны для выкарыстання), але заўсёды, у любое надвор’е, у любы час сутак спяшаецца па выкліках да сваіх пацыентаў – дзяцей, сталых людзей. Святлана Арсеньеўна не толькі паслухае хворага, змерае тэмпературу або крывяны ціск, назначыць лячэнне, але і лекі з сабой прынясе, каб чалавек менш турбаваўся. І зусім няпраўда, што з цягам часу доктар прывыкае да чужога болю і становіцца раўнадушным да чужой бяды. Ва ўсялякім разе, гэта не пра С.В.Заяц. Яна заўсёды ўважліва выслухае хворага, акажа медыцынскую дапамогу, падбадзёрыць добрым словам. Яе дабрыня, чулыя адносіны да чалавека часта дапамагаюць лепей, чым лекі, асабліва, калі гэта датычыцца адзінокага чалавека. І людзі вельмі цэняць і паважаюць свайго доктара.
Сярод паўсядзённых клопатаў знаходзіць Святлана Арсеньеўна час і на грамадскую працу, бо разумее – людзі ёй давяраюць, раз абралі дэпутатам сельсавета. А давер трэба апраўдаць.
Зінаіда Самкова