І добры спецыяліст, і шчаслівая маці

Актуально

У кожнай гаспадарцы ёсць людзі, на якіх, як кажуць, усё трымаецца. За даручаную справу яны бяруцца не проста так, а стараюцца выканаць яе як мага лепш. У СВК “Цецяроўка” шчыра паважаюць брыгадзіра Людмілу Бародзіч (на здымку). Спецыяльнасць агранома яна атрымала ў Нава-грудскім сельгастэхнікуме. Яшчэ з дзяцінства палюбіла вёску, яе не вабіла, як многіх іншых, гарадское жыццё. Яна вызначыла свой лёс у маладосці, шмат год працуе ўжо ў сельгаскааператыве і не шкадуе.

У пачатку мая ў гаспадарках раёна садзяць бульбу людзям. Па магчымасці ўсюды імкнуліся зрабіць гэта да вялікага свята – Дня Перамогі. Акурат у час пасадкі бульбы мы сустрэліся з Людмілай на полі. Па калектыўнаму дагавору ў СВК “Цецяроўка” на сям’ю выдзяляецца 50 сотак. Людміла добра разбіраецца ў гатунках бульбы, сочыць, каб належна захоўваліся тэхналогіі. У штодзённай працы супрацоў-нічае з загадчыкам участка Анатолем Анісенем. Здымак і імя руплівай працаўніцы занесены на Дошку гонару сельгаскааператыва. Яна яшчэ і член прафкама, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. З ёю раяцца людзі па сваіх уласных праблемах і ведаюць яе добразычлівасць.

Рэалізавацца ў любімай прафесіі – гэта значыць вельмі шмат для чалавека. Калі ты можаш і хочаш якасна і з жаданнем выконваць сваю работу, дык будзеш адчуваць задавальненне ад кожнага дня. Такое маральнае задавальненне дапамагае пераадольваць цяжкасці, імкнуцца наперад. І яно ў Людмілы ёсць. А яшчэ яна–шматдзетная мама. Трое дзяцей, здаецца, не так і многа, але на гэта рашаюцца далёка не ўсе. Каб нарадзіць і годна выхаваць траіх дзяцей, патрэбны і сіла волі, і шчодрасць душы, і спагада, і дабрыня, і жаданне дарыць радасць.

У Людмілы–прыгожая дачка і два сыны. Можна сказаць, ёй вельмі пашанцавала. Дзяўчына вывучылася, працуе ў банку ў Гродне, адзін сын — будаўнік, жыве таксама ў абласным цэнтры, а малодшы толькі вярнуўся з арміі. Сям’я дружная і працавітая.

Ніна Наддэ, фота аўтара



1 комментарий по теме “І добры спецыяліст, і шчаслівая маці

  1. Да! Действительно настоящая женщина! Не по наслышке знаю. Из тех уже изчезающих женщин которые и коня на скаку остановит, и в горящую избу войдет!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *