І “вал”, і якасць малака пад увагай на Бераставіччыне

Лента новостей

1431236432_3Традыцыйны сялянскі занятак – утрыманне кароў — у краіне зараз атрымаў сапраўдны адметны “новы твар”. Развіццю малочнай жывёлагадоўлі ў рэспубліцы, вобласці і раёне надаецца вялікая ўвага. Вытворчасць малака выгадная, таму што ва ўсім свеце пастаянна расце попыт на яго і малочныя прадукты, а экспарт дае валюту. Жывёлаводы могуць быць упэўненыя, што іх прафесія будзе патрэбнай заўсёды, бо харчаванне чалавека – адна з першасных яго патрэб.

Сусветныя лідары ў вытворчасці малака – краіны ЕС, ЗША, Індыя і іншыя. Прыкладам удалага вядзення малочнай жывёлагадоўлі можа служыць Ізраіль. Тут карова дае ў сярэднім 12000 кілаграмаў высакаякаснага малака ў год. Сёння Беларусь абганяе многія краіны ў вытворчасці малака на душу насельніцтва.
У любой краіне прычын высокіх надояў тры: добрая генетыка, належны догляд і клопат пра здароўе жывёлы, правільнае харчаванне. Кароў у развітых краінах стараюцца мець менш, але ад кожнай даіць малака больш. Лепш адна карміліца, якая ў суткі дае 45 кілаграмаў, а не дзве, якія даюць па 18. Чым больш малака надойваюць ад каровы, тым менш выдаткі на вытворчасць аднаго кілаграма малака.
На Бераставіччыне малочная жывёлагадоўля добра развіваецца. У полі зроку “вал” і якасць малака. Валавы надой па раёне за 4 месяцы гэтага года дасягнуў 220848 цэнтнераў. Рост склаў 106 працэнтаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У СВП “АграМір” рост склаў 126 працэнтаў, а “вал” – 15326 цэнтнераў. Нарошчваюць вытворчасць сыравіны ў СВК “Цецяроўка” – у іх рост 111 працэнтаў (надаілі 27916 цэнтнераў). У СВК “Малабераставіцкі элітгас” і “Макараўцы” адзначаецца рост 106 працэнтаў, і малака надаілі адпаведна 30445 і 29688 цэнтнераў. Павышаюць сваю планку ў СВК “Алекшыцы” – 105 працэнтаў росту і валавы надой — 27820 цэнтнераў, у СВК “Пархімаўцы” – 103 працэнты і 17686 цэнтнераў, у РУСП “Масаляны” – 102 працэнты і 26836 цэнтнераў, у аграфірме “Стары Дворац” – 101 працэнт і 18078 цэнтнераў сыравіны.
Гатункам “экстра” на Бераставіччыне здадзена больш за 14 працэнтаў малака, найбольш у СВП “АграМір” – больш за 89 працэнтаў, у аграфірме “Стары Дворац” – 52 з паловай працэнта, у РУСП “Масаляны” – 33 з паловай працэнты малака.
А самы высокі ўдой на карову адзначаецца ў СВК “Алекшыцы” – 2748 кілаграмаў (плюс 37 кілаграмаў), у РУСП “Масаляны” – 2731 (плюс 19 кілаграмаў), у СВК імя Варанецкага – 2695 (мінус 16 кілаграмаў), у СВК “Малабераставіцкі элітгас” – 2435 кілаграмаў (плюс 32), у аграфірме “Стары Дворац” – 2399 кілаграмаў (плюс 6 кілаграмаў).

Ніна Наддэ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *