Інтэрнет — на карысць адукацыі. У Пархімаўскім яслях-садзе –базавай школе выкарыстоўваюць магчымасці сацыяльнай сеткі «УКантакце»

Образование Общество

Сетка Інтэрнэт трывала заняла свае пазіцыі ў жыцці многіх людзей. Па статыстычных данных, у сучасным свеце ёй карыстаюцца 90% дзяцей і падлеткаў. Гэта месца для адукацыі, зносін, абмену інфармацыяй, пошук інфармацыі і г.д.
Адной з форм правядзення вольнага часу навучэнцаў 6 класа Пархімаўскага ясляў-сада – базавай школы сталі сацыяльныя сеткі. Яшчэ ў лістападзе 2017 года я прапанавала сваім навучэнцам аб’яднацца ў закрытую суполку “6 класс”. Ідэю ўсе падтрымалі. Некаторыя бацькі спецыяльнастварылі старонкі ў сетцы, каб далучыцца да сваіх дзяцей.
Як жа я выкарыстоўваю суполку ў рабоце?
Па-першае, дзялюся навінамі раёна, краіны, свету перад інфармацыйнай гадзінай, цікавымі тэкстамі – перад класнай. Тут жа размяшчаю апытанні, афішы конкурсаў, выкладваю інфармацыю пра дзяржаўныя святы, іх гісторыю святкавання.
Дзеці атрымліваюць інфармацыю ў звыклым для іх асяроддзі, таму яе прасцей засвоіць.
Па-другое, я не прапускаю ніводнага асабістага свята навучэнцаў. Віншую з Днём нараджэння, перамогамі ў конкурсах, спартыўных спаборніцтвах, алімпіядах.
Каб расказаць бацькам пра жыццё класа здымаю на відэа, фатаграфую навучэнцаў на школьных канцэртах, экскурсіях. Таксама ў нашай суполцы створана некалькі абмеркаванняў, дзе можна задаць важнае пытанне, прапанаваць цікавую ідэю.
На сённяшні дзень актуальным застаецца пытанне аб арганізацыі вольнага часу навучэнцаў у перыяд летніх канікул. Каб не згубіць сувязь з класам я стварыла абмеркаванне, у якім будзем расказваць адзін аднаму пра сваё месцазнаходжання, выкладваць фотаздымкі з летняга адпачынку.
Як бачыце, суполка класа ў сацыяльнай сетцы можа працаваць на карысць адукацыі. Важна зразумець, што нельга адгароджваць дзіця ад таго, што знаходзіцца вакол яго.
Святлана Войшэль, класны кіраўнік 6 класа Пархімаўскага ясляў-сада –базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *