Ідзе ўборка камянёў

Лента новостей Сельское хозяйство

IMG_0026Хто з нас, жыхароў аграрнага раёна, не дапамагаў вяскоўцам збіраць камяні з палёў? Цікава, што колькі іх ні збірай, яны ўсё роўна аднекуль бяруцца кожны год! Работа гэтая нялёгкая, асабліва, калі ісці прыходзіцца па раллі, ды пры гэтым вецер мяце пыл прама ў вочы. Таму асабліва прыемна было ўбачыць на веснавым полі выдатную сучасную тэхніку, якая замяняе працу многіх памочнікаў. У аграфірме “Стары Дворац” на трактары МТЗ-952 з імпартнай каменяўборачнай машынай “Kongskilde” праца­ваў механізатар Мікалай Ла­зарчык. Ён ахвотна расказаў і паказаў, як працуе гэты агрэгат. Спецыяльныя ло­пасці збіраюць камяні з зямлі і загружаюць у спецыяльны бункер. Потым іх выгружаюць. Зусім дробныя, вядома, пасля такога збору застаюцца, але поле набывае зусім іншы, чысты выгляд. А сеяць тут будуць буракі, расказаў механізатар.
Ніна Наддэ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *