Як у Бераставіцы будавалі клуб

Из истории земли Берестовицкой Культура

foto-1110У 14-ым нумары газеты за гэты год быў апублікаваны мой артыкул, прысвечаны цудатворнаму абразу Багародзіцы, які ў далёкім мінулым захоўваўся ў Рудаўскай уніяцкай царкве і ў сярэдзіне XVIII ст. быў перавезены адтуль уладальнікам гэтых земляў, кракаўскім каштэлянам Ежы Мнішкам, у Бераставіцу. Нагадаю, што драўляная царква існавала ў маёнтку Рудава яшчэ з хадкевічоўскіх часоў. Сёння мясцовасць, аб якой ідзе размова, знаходзіцца ў межах Пагранічнага сельсавета Бераста­віцкага раёна і част­кова ў Польшчы.
У працяг тэмы хачу падзя­ліц­ца з чытачамі інфар­ма­цыяй аб лёсе, які спасціг у вы­ніку гэтую самую царкву. У гарадзенскіх архівах я трапіў на цікавы дакумент, які дае шмат каштоўнай інфармацыі.
Аказваецца, будынак царк­вы захаваўся аж да ся­рэдзіны ХХ ст. У адной з архіўных устаноў г.Гродна захоўваецца тлумачальная запіска намесніка старшыні Бераставіцкага выканкама райсавета В.Кацялоўскага да старшыні Гарадзенскага аблвыканкама П.І. Ратайка ад 14 лістапада 1947 г., у якой гаворыцца менавіта аб рудаўскай царкве. Вось што там напісана: “Старинное деревянное здание было когда-то построено под униатский костел в бывшем имении Рудава Хомонтовского сельского Совета. В нем с приходом к власти фашистской дик­татуры Пильсутского с вре­мен­ным перерывом прово­ди­лось богослужение. В августе месяце 1939 г. Красная Армия освобождала Западную Белорус­сию от белополяков и проводилось воссоединение ее западных областей в единое Советское Белорусское госу­дарство. Граж­дане окружных населенных пунктов Рудавы, Хомонтовцев, Рудовлян, восполь­зовавшись этим моментом, растащили все внутреннее оборудование костела по квартирам и использовали его в своих интересах, а в самом здании костела дислоцирующейся в тот момент войсковой частью был организован клуб, и это здание с августа 1939 г. по 1940 г. использовалось под клуб. Здесь организовывались постановки спектаклей для солдат, крутили кино, проводились общие собрания…”.
З тлумачальнай запіскі намесніка старшыні выканкама даведваемся, што ў 1940 г. у вёсцы Рудаўляны Хамантоўскага сельсавета быў арганізаваны калгас імя Жданава. Неўзабаве вайскавая частка пакінула месца дыслакацыі ў Рудаве, а будынак храма па рашэнні выканкама райсавета працоўных дэпутатаў перадалі калгасу пад амбар для засыпкі збожжа. Такім чынам, з 1940 г. па чэрвень 1941 г. (пачатак вайны) у былой уніяцкай царкве захоўвалі збожжа.
У часы нямецкай акупацыі па­мяш­канне пуставала і ніякія багаслужэнні там не праводзіліся. Пасля вайны былы культавы будынак ізноў выкарыстоўвалі пад збожжасклад: з 1945 па 1946 гг. царква знаходзілася ў распараджэнні “Райзаготзерна”.
Далей у архіўным дакуменце гаворыцца: “Весной 1946 г. в этом здании был открыт клуб “Победа”, который функционировал до февраля 1947 г. Потом в связи с установлением новой демаркационной линии с дружественной нам демократической Польшей этот клуб перестал функционировать, ибо новая демаркационная линия границы (шириной 800 метров) включала в себя не только клуб, но и весь населенный пункт Рудава. В связи с этим это ветхое здание оказалось совсем заброшенным. Крыша с самого здания пришла в негодность. Его пограничники и местное население помаленьку стали растаскивать. Ободрали все шалевочные доски, и впоследствии оно оказалось полуразрушенным. Видя такое дело, председатель исполкома райсовета товарищ Константинов в согласии с другими членами исполкома в сентябре месяце текущего года дал распоряжение перевезти это здание в райцентр и использовать его под строящийся клуб в райцентре, что было и сделано”.
Што ж гэта быў за клуб і дзе ён знаходзіўся?
Жыхары пасёлка сталага ўзросту ўзгадваюць, што ў пасляваенны час раённы клуб культуры размяшчаўся ў будынку былой местачковай сінагогі па вул.Савецкай (да вайны Беластоцкай). Хачу нагадаць, што ў гады вайны падчас адступлення немцаў пажар знішчыў значную частку Вялікай Бераставіцы. Зачапіў агонь і старажытную сінагогу. Згарэлі дах і іншыя драўляныя канструкцыі. А вось мураваныя сцены ўцалелі. Нейкі час пасля вызвалення тэрыторыі ад немцаў абгарэлая камяніца стаяла некранутай, пакуль тагачаснае кіраўніцтва раёна не звярнула на яе ўвагу і не прыняло рашэнне выкарыстаць пашкоджаны будынак пад клуб. Менавіта сюды перавезлі з Рудавы разабраную царкву. Кажуць, з “рудаўскіх” будматэрыялаў у памяшканні будучага клуба зрабілі драўляную сцэну, балкон з падпорнымі слу­па­мі і дах. Адноўлены а’бект, як культурная ўстанова, працяглы час служыў месцам правядзен­ня розных мерапрыемстваў, тут дэманстравалі кінастужкі, захоўвалі кінаапаратуру і г.д.
Пазней, калі ў райцэнтры з’явіўся кінатэатр “Радзіма” (вул.Леніна, 9), усё кінаабсталяванне перавезлі ў новы будынак. Клуб разабралі, а на яго месцы ўзвялі сучасны РДК. Пры гэтым драўляныя матэрыялы са старога клуба мясцовыя жыхары выкарысталі на прыватных пабудовах у пасёлку.
Сяргей Лушчык, г.Гродна



10 комментариев по теме “Як у Бераставіцы будавалі клуб

  1. Большасць касцёлаў з чырвонай цэглы пабудавана ў стылі неаготыкі ў пачатку ХХ ст., калі цар Мікалай ІІ даў «адлігу». Да такіх касцёлаў можна аднесці касцёлы ў Рэплях, Мсцібаве, Шылавічах і г.д.
    У гэты час пабудавалі і новы бераставіцкі касцёл. Яго ўзвялі з цэглы і абліцавалі гранітам. Пасля паўстання 1863 г. будаваць новыя каталіцкія храмы на гэтых землях было забаронена. Наадварот іх зачынялі і прыстасоўвалі пад цэрквы. У пачатку ХХ ст. была больш удасканаленая тэхніка пабудовы і вытворчасці цэглы. Цэгла магла быць і прывазной са спецыяльных фабрык.
    Стары бераставіцкі касцёл пабудаваны ў стылі барока у першай палове-сярэдзіне 18 ст. Цэгла сапраўды нізкай якасці, бо выраблялась яна, на месцы і з мясцовай сыравіны. У тыя часы белы вапенны раствор ужывалі не толькі для кладкі цэглы, але і для тынкоўкі сценаў. Нярэдка яго насычалі біялагічнымі кампанентамі (бялком) для прыдання моцнасці — дадавалі курыныя яйкі альбо малако. Але гэта быў дарагі спосаб. Танней было пагрузіць у вялікую ёмістасць з растворам мёртвую тушу жывёлы. Такім чынам раствор насычаўся бялком, рабіўся больш эластычным падчас работы і моцным.

  2. качество кирпича для Старого костела было невысокое. Известковый раствор был лучше и крепче кирпича. Видимо поэтому костел был оштукатурен и побелен.
    Новоделы 19 и начала 20 века использовали кирпич гораздо более высокого качества. Например костел в Репле. Там каждый кирпич это произведение искусства. Обожжённый до звона. Специальные кирпичи фигурные для отделки дверных и оконных проемов. Такие здания и сегодня поражают своей красотой и не требуют штукатурки и покраски-побелки. От жителя Репли я слышал, что кирпич для костела складывали в бассейн и заливали водой. Год этот кирпич мок. После воду сливали и для постройки использовали только тот кирпич который вода не повредила совершенно.
    Да и Берестовицкий Новый костел с наружной отделкой огромными кирпичами вырубленными из природного камня, это пример применения очень дорогого и очень долговечного материала. Новый костел это действительно архитектурное украшение Берестовицы.

  3. Я гэта ведаў даўно, што гліны ў ваколацах нашага мястэчка было ў дастатку. Не так даўно кансультаваўся з аўтарытэтнымі спецыялістамі ў вобласці архітэктуры і старажытнага будаўніцтва з Беластоку і Варшавы. Яны сказалі, што ў 90 працэнтах цэгла, з якой пабудаваны стары бераставіцкі касцёл, выраблялась у нас, на месцы. Справа ўтым, што прывозіць гатовую цэглу падводамі з іншай мясцовасці было вельмі накладна. Акрамя таго ў дарозе яна магла пашкодзіцца. Таму ў большасці выпадкаў на вялікіх будовах, такіх, напрыклад, як бераставіцкі касцёл, цэгла выраблялась у мясцовых цэгельнях. Але аб працэсе вырабу цэглы для будаўніцтва касцёлаў паведамлю ў бліжэйшых артыкулах.

  4. Есть хутор возле Берестовичан, сохранились только деревья остатки склепа, полувысохший маленький пруд и давно не чищенный родник который раньше питал этот пруд. Местные это место называют по фамилии бывшего хуторянина осадника — Гансёрик. Он выехал в 60-е года в Польшу. Я ещё помню пустой дом и большой сарай оставленные там. Так вот чуть ближе к лесу Галово там такие довольно правильной формы ямы. Старики говорили там был кирпичный завод когда то давно.
    Ещё интересней есть место у деревни Кули как вьезжаешь в деревню со стороны Берестовицы так сразу на право, не дальше 1 км. от Кулей в голом поле стоит труба красного кирпича высотой метров 15 по моему. Тоже говорят это был кирпичный завод. Старики рассказывают раньше хотели эту трубу повалить так два гусеничных трактора не смогли Завязанный на трубе стальной трос рвался, а труба и ныне стоит.
    Глина у нас в районе почти повсеместно и кирпич делали многие.

  5. Дарэчы, ад назвы мясцовасці паходзяць і прозвішчы людзей. Напрыклад Рудак,Рудзяк,Рудакоў і іншыя. Праўдападобна, ад слова бераст (польск.Brzost) паходзіць распаўсюджанае ў старажытнай Рэчы Паспалітай прозвішча Бжостовскі.
    Што датычыцца капальняў гліны на паўночным ускрайку Вялікай Бераставіцы, то па словах старэйшых людзей гліну дабывалі тут не толькі пры паляках, а яшчэ раней. Бераставіцкія старажылы расказвалі, што ў пачатку 20ст. пры пабудове новага касцёла ўжывалі гліну з гэтага месца. Я нават не выключаю таго, што яшчэ пры пабудове старога касцёла ў першай палове 18ст. пры Мнішках цэглу рабілі з мясцовай сыравіны.

  6. Руду могли и не доставлять куда то. В старину многие кузнецы умели сами добывать руду и сами получать из её железо в примитивных домницах с помощью древесного угля.
    А после ковали серпы , подковы , ножи и прочее.
    В данном случае (пример Рудовлян, Рудавы , рудаки) интересно, что созвучные названия расположены в одной местности.
    Похоже как с названием Берестовица- было три Берестовицы и две деревни Берестовичане расположенные довольно компактно буквально на протяжении 15км.
    Видимо Само название местности от слова БЕРЕСТ -вид дерева, где он произрастает концентрированно послужило образованию названия поселения(думаю в то время сказать там где растет берест было как бы самоназванием местности, так и место где добывали руду могло послужить образованию названий окрестных деревень. Само слово РУДА для местных людей в ту пору говорило о месте расположения деревни в местности добычи руды..
    Кстати, неплохо было бы в Берестовице повесить табличку на дерево берест и написать его описание -назвыание по латыни , по русски, белорусски, польски. Или посадить такое дерево во дворе музея в Берестовице выкопав в лесу написать , что возможно именно от его названия произошло название нашего поселка.

  7. Геаграфічныя назвы са словам Руда, вельмі распаўсюджаныя. Напрыклад, ёсць такая мясцовасць ў Налібоцкай пушчы.
    Некалі там вельмі шмат дабывалі руды. Нават шматлікія пушчанскія ручаі і крыніцы маюць карычневы колер, не гаворачы пра балоты. Ішла адтуль руда і паташ на продаж. Яе давозілі да Нёмана, а потым сплаўлялі па раке на Захад. Пазней, у сярэдзіне 19 ст. з капальняў да Нёмана праклалі шэраг водных каналаў для адпраўкі сыравіны.
    Можа і ў нашай мясцовасці некалі дабывалі руду і па Свіслачы дастаўлялі да Нёмана. Варта паглядзець дробныя паметкі на старых картах.
    Ведаю, што у Вялікай Бераставіцы дзе цяпер каледж (ПТВ) здаўна дабывалі гліну высокай якасці. Там была цэлая вытворчасць (капальні). Вельмі верагодна, што з гэтай гліны на месцы ў Бераставіцы маглі вырабляць цэглу для касцёлаў альбо іншых пабудоваў.

  8. Такие названия деревень наверняка происходят от слова Руда.
    В древности железо добывали из болотной руды- которая как осадочная порода накапливается в болотах. Наверное каждый видел ржавые ручьи в болотах. Железа там мало и добыча очень трудоемка однако из болотной руды весьма примитивным способом получали железо даже в 17 и 18 веках. Места с болотной рудой были известны и давали название деревням. Возможно при основании деревни именно рудокопы были первыми жителями Рудовлян. Или добыча руды и выплавка железа были очень популярным промыслом в тех местах вот и названия деревень Рудава, Рудаўляны, Рудакі .
    В нашей местности железа много в земле. Вспомните ещё пару лет назад какая ржавая вода текла из кранов. Сейчас после постройки в Берестовице станции обезжелезивания вода стала отличной. Хотя поступает по тем же ржавым трубам на которые все ссылались объясняя почему вода ржавая..

  9. Некалі ў вёсках, якія ляжалі каля ракі, віравала жыццё. Па раке Свіслач і прытоках было шмат млыноў. На даваеннай польскай карце 1930 г.(выд.Польскі Інстытут Географічны) пазначаны водныя млыны ў фальварку Клепачыкі,у ваколіцах Жылічаў (на прытоку Свіслачы р.Кукеянцы),Клепачах Пацаркоўных (Зацаркоўных),Бурсаўшчызне,Мастаўлянах (сёння Польшча), Баброўніках (Польшча), Ёдзічах на Бераставічанке.
    У царскія часы існаваў таксама млын у ваколіцах Бераставіцы. Знаходзіўся ён ніжэй па Бераставічанцы на тым месцы,дзе сёння ачышчальныя збудаванні за шашой з Пагранічнага ў Малую Бераставіцу. У архіве знайшоў матэрыял па ім. Належыў ён Касакоўскіім.
    Дарэчы, ў сувязі з дэмаркацыяй мяжы пасля вайны акрамя Рудавы знікла з карты вялікая вёска Бурсаўшчызна. Гэта вёска існавала даўно. Яна ўзгадваецца ў шматлікіх старажытных архіўных дакументах. Некалі Хадкевічы перадалі яе бераставіцкаму касцёлу. B ў архівах яна значыцца, як уласнасць касцёла. Выцягнута яна была ўздоўж Свіслачы і знаходзілась ў трохвугольніку паміж Дублянамі, Мастаўлянамі і Каласамі.
    Цікава, адкуль пайшла назва Рудава, Рудаўляны, Рудакі — вёска ў той самай мясцовасц, але з польскага боку?

  10. По работе я поддерживал контакты с пограничниками в 80-х годах прошлого века. Бывал в 800 метровой пограничной полосе. На участке где раньше было имение Рудава -владение барона von Brunnow . Здания имения до 80-х годов использовались военными, а после были заброшены и пришли в негодность и разобраны на стройматериалы. Через горку от этого имения и тоже на на правом красивом берегу Свислочи была старая деревня Рудовляны. В 50-е годы в связи с изменением границы деревню решили выселить. жителям Рудовлян давали очень хорошие кредиты и возможность строиться на выбор в Гродно или Волковыске. Однако большинство построились буквально в 1 км. от старой деревни недалеко от могил предков.
    Хотя как говорили жители, без доступа к речке это уже была не та деревня.
    В настоящее время насколько я знаю в этой деревне на зиму не остается ни одного жителя.
    Молодежь не желает оставаться в таких малых деревнях и видиммо лет через 10-20 многие из таких деревень будут ликвидированы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *