Як стаць афіцэрам?

Лента новостей

У год, калі мы святкуем 100-годдзе Узброеных Сіл, хацелася б звярнуць увагу будучых абітурыентаў на прафесію афіцэра.
З гэтай мэтай адасобленай групай Бераставіцкага раёна была арганізавана сустрэча з дапрызыўнай моладдзю раёна, у час якой ішла размова аб паступленні ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, бо менавіта гэтая вышэйшая ваенная навучальная ўстанова з’яўляецца галоўным носьбітам традыцый ваеннай адукацыі на Беларусі.
Сёння 11 факультэтаў Акадэміі ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэраў па 23 спецыяльнасцях. Тэрмін навучання – 4 гады.
Зрабіўшы выбар на карысць прафесіі афіцэра, курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забяспячэнні. Іх бацькам не прыйдзецца думаць, дзе знайсці жыллё і колькі трэба плаціць, пакуль вучыцца іх сын. Курсанты 1-2 курсаў жывуць у казармах, а 3-4 курсаў – у інтэрнаце. Курсант заўсёды будзе накормлены ў сталовай, апрануты і абуты па форме. Штомесячная стыпендыя складае 304-355 рублёў, у залежнасці ад курса і звання. Акрамя таго, штогод выплочваецца матэрыяльная дапамога ў памеры ад 244 да 574 рублёў. Той, хто любіць аўтамабілі, можа падчас навучання ў Акадэміі бясплатна прайсці падрыхтоўку па праграме вадзіцеля катэгорыі “С” і здаць экзамен у ДАІ.
Ваенная акадэмія, нават пры сваёй вельмі добрай матэрыяльна-тэхнічнай базе, не можа ў поўнай меры забяспечыць патрэбы Узброеных Сілаў у спецыялістах усіх спецыяльнасцей, таму існуюць ваенныя факультэты ў іншых ВНУ, такіх як Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Абітурыенты, якія паступяць у гэтыя навучальныя ўстановы, таксама будуць забяспечаны, як і курсанты Ваеннай акадэміі.
Пасля атрымання вышэйшай адукацыі выпускнікам гарантуецца першае працоўнае месца, годны заробак, магчымасць прафесійнага і кар’ернага росту, сацыяльныя ільготы і гарантыі.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць свае пытанні, па якіх яны атрымалі поўную інфармацыю, а для тых, хто ўжо вырашыў паступаць у вышэйшую ваенную навучальную ўстанову, я параю не чакаць да першага красавіка, калі скончыцца тэрмін прыняцця заяў для паступлення, а прыходзіць ужо зараз, каб можна было спакойна сфарміраваць асабістую справу паступаючага ў ВВНУ і якасна прайсці медыцынскую камісію.
Віталій Ігнатовіч, начальнік адасобленай
групы Бераставіцкага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *