Яго паважаюць у гаспадарцы


У кожным сельгаскааператыве раёна ёсць людзі, якімі можна ганарыцца. Гэта той «касцяк», аснова, на якой усё і трымаецца. «Чалавечы фактар» незаменны. Нашы землякі, што аддалі вёсцы перавагу перад горадам, спрыяюць развіццю сваёй малой радзімы, умацоўваюць агульны дабрабыт.
Добра, калі прафесію чалавек выбірае па прызванні. Менавіта так і было з Аляксандрам Дробышам, інжынерам пункта тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Чалавек ён мясцовы,  бацькі працавалі ў тагачасным калгасе імя Прытыцкага. Хлопец тэхніку палюбіў з дзяцінства, закончыў сярэднюю школу і паступіў у Жыровіцкі саўгас-тэхнікум. Вярнуўся ў родную гаспадарку. Пачынаў тут майстрам-наладчыкам.
З той пары прайшло ўжо нямала год. Чалавек набыў вопыт, яму спадарожнічаў прафесійны рост. Зараз у абавязкі Аляксандра Рыгоравіча ўваходзіць  арганізацыя рамонту і догляду за тэхнікай.  У час жніва ён кантралюе, каб камбайны былі спраўныя, не падвялі на полі. Заўсёды дапамагае механізатарам добрай  кваліфікаванай парадай, разбіраецца ў запчастках, ведае, дзе лепш іх набываць. І гэта важна, таму што тэхніка абнавілася,  каштуе дорага, і яе трэба берагчы, каб доўга служыла.
Сям’ю Дробышаў забяспечылі трохпакаёвай кватэрай. Старэйшы сын – вельмі здольны юнак, таксама любіць тэхніку, магчыма, у будучым  створыцца дынастыя. Меншаму хлопчыку пра выбар прафесіі думаць яшчэ рана.
Аляксандра Рыгоравіча  паважаюць у калектыве.  Жартуюць: “Акрамя таго, што ён добры работнік, дык ён яшчэ і цёзка Прэзідэнта…”
Ніна Наддэ, фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *