“Юныя таленты” Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў

Культура Лента новостей

3Конкурс «Юныя таленты» ў чарговы раз сабраў ра­зам творча адораных вучняў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіялаў.
Акрамя традыцыйных намі­нацый – на лепшае інстру­ментальнае выканальніцтва і лепшую мастацкую кампазіцыю – сёлета было вырашана ўвесці таксама намінацыю “сольныя спевы”. Адну беларускую песню пад фанаграму, другую пад акампанемент выконвалі вучаніцы харавога аддзялення з Эйсмантаўскага філіяла – першыя ўдзельніцы ў гэтай конкурснай намінацыі. Лепшым было адзначана выступленне Караліны Анджыеўскай.
Ігру на музычных інструментах дэманстравалі 24 вучні ў дзвюх узроставых групах. Юныя музыканты таксама выконвалі па два творы згодна з палажэннем аб правядзенні конкурсу. Многія з вучняў паказалі роўную ігру, добрае валоданне інструментам, артыстычнасць і музыкальнасць. А прызавыя месцы члены журы прысудзілі тым, хто найлепш праявіў свае творчыя здольнасці. У малодшай групе дыпломам першай ступені адзначаны Аляксандр Гутоўскі (2 клас баяна, настаўніца Галіна Журко), другой ступені – Арына Навумчык (2 клас фартэпіяна, настаўніца Галіна Карпенка) і Максім Будніцкі (2 клас баяна, настаўніца Таццяна Курстак), трэцяй ступені – Вікторыя Лутак (3 клас фартэпіяна, настаўніца Галіна Карпенка) і Юлія Рыжэўская (4 клас цымбалаў, настаўнік Дзміт­рый Місюля).
Сярод старшакласнікаў першае месца ў Вольгі Карпач (6 клас скрыпкі, настаўніца Аксана Ярмак), другое падзялілі Аляксандра Андрэева (4 клас балалайкі, настаўніца Вольга Купрыянава) і Арцём Нікан (6 клас духавых інструментаў, настаўнік Вадзім Антоненка), трэцяе месца таксама падзялілі Мікіта Рыгосік (4 клас гітары, настаўніца Ганна Белавусава) і Яўген Зенчык (5 клас духавых інструментаў, настаўнік Вадзім Антоненка).
Юныя мастакі прадставілі ўвазе журы кампазіцыі на заранёў зададзеную тэму “Мой конь”. Сярод 26-ці работ лепшымі прызнаны творы вучняў настаўніка мастацкага аддзялення Бераставіцкай ДШМ Андрэя Втарушына — Валерыя Цярэшкі (1-е месца, 3 клас), Аляксандры Крэйзы (2-е месца, 3 клас), Дар’і Гардзейчык (2-е месца, 4 клас) і Марыі Кіган (3-е месца, 3 клас), а таксама першакласніцы Юліі Шымановіч (3-е месца), настаўніца Алена Якаўчук з Пагранічнага філіяла.
Усе ўладальнікі прызавых месцаў узнагароджаны дып­ло­мамі і падарункамі. Шэраг вучняў атрымалі падзяку за ўдзел у конкурсе.
Святлана Ганчарова

На здымку: пераможцы конкурсу “Юныя таленты” разам з дырэктарам Бераставіцкай ДШМ Ірынай Баер і намеснікам дырэктара Таццянай Алексяюк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *