“Эйсмантаўскі фэст” умацоўвае міжнародныя сувязі

Лента новостей

IMG_6207Сонечны нядзельны ранак 26 чэрвеня. Прыгожы, па-святочнаму прыбраны аграгарадок Вялікія Эйсманты ў апошніх прыгатаваннях: вось-вось пачнуць збірацца госці на раённы адкрыты фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. 1 22 IMG_6012 IMG_6017 IMG_6022 IMG_6044 IMG_6089 IMG_6093 IMG_6094 IMG_6097 IMG_6098 IMG_6103 IMG_6143 IMG_6152 IMG_6169 IMG_6170 IMG_6173 IMG_6174 IMG_6188 IMG_6197 IMG_6198 IMG_6208 IMG_6211 IMG_6228 IMG_6233 IMG_6243 IMG_6250 IMG_6260 IMG_6267 IMG_6273 IMG_6278 IMG_6292 IMG_6304 IMG_6308 IMG_6314 IMG_6318 IMG_6320 IMG_6325 IMG_6326 IMG_6327 IMG_6333 IMG_6336 IMG_6340 IMG_6350 IMG_6354 IMG_6363 IMG_6373 IMG_6376 IMG_6384 IMG_6390 IMG_6392 IMG_6395 IMG_6399 IMG_6403   У наваколлі пануе радасць і асаблівае хваляванне. І гэта невыпадкова. Сёлетні фэст – юбілейны. Пяць гадоў ужо ён дорыць цудоўны настрой, знаёміць з лепшымі здабыткамі польскай культуры, дэманструе еднасць і сяброўскія адносіны ўсіх нацыянальнасцей, якія ў згодзе і добрасуседстве пра­жываюць на гасціннай эйсмантаўскай зямлі. А таму вельмі важна адзначыць гэты IMG_6412юбілей годна, з размахам, каб ён пакінуў у сэрцах мясцовых жыхароў і гасцей яркія і незабыўныя ўражанні.
І, трэба аддаць належнае арганізатарам свята, гэта ім удалося! Сюрпрызы, якія яны прыгатавалі, сапраўды ўразілі ўсіх, хто завітаў на фэст.
Пачалося свята з традыцыйнага адкрыцця Горада майстроў. На фэст прыехалі як ужо добра знаёмыя мясцовым жыхарам творцы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народных рамёстваў і промыслаў Гродзеншчыны, так і новыя ўдзельнікі. Ад іх прыгожых вырабаў ручной работы было проста не адвесці вачэй! Жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па ганчарнаму рамяству. Можна было набыць і сувеніры з сімволікай фэсту, у прыватнасці, майстар з Міра прапанаваў магніцікі на халадзільнік, а бераставіцкі ўдзельнік фэсту Андрэй Втарушын – памятныя паштоўкі. Сярод пастаянных удзельнікаў “Эйсмантаўскага фэсту” – работнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
З гісторыяй фэсту, мінулым і сучаснасцю мястэчка Вялікія Эйсманты, славутымі людзьмі эйсмантаўскай зямлі знаёмілі наладжаныя ў фае мясцовай установы культуры фотавыстава “Па старонках фестывалю” і кніжна-ілюстрацыйная выстава “Вялікія Эйсманты: повязь часоў”. Тут жа можна было палюбавацца малюнкамі юных мастакоў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў і яе Эйсмантаўскага філіяла.
Па традыцыі ў касцёле імя Марыі і Святога Яна Непамука прайшла служба “За яднанне” народаў з удзелам шматлікіх вернікаў. Вера і культура служаць адной мэце: несці мір і высокія духоўныя каштоўнасці, выхоўваць любоў да роднай зямлі, захоўваць традыцыі продкаў.

Духоўная частка праграмы “Эйсмантаўскага фэсту” пад прыгожыя гукі папулярных мелодый у выкананні народнага інструментальнага ансамбля “Вераск” настаўнікаў Пагранічнага філіяла Бераставіцкай ДШМ плаўна пералілася ў побытавую.
Адметнасцю сёлетняга юбілей­нага фэсту стаў майстар-клас па развучванню польскіх народных танцаў. Мясцовыя жыхары і госці свята актыўна ўключыліся ў гэту захапляльную справу. Урокі ж танцаў давалі ўдзельнікі народнага тэатра гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна.
І вось урачыстае адкрыццё V раённага адкрытага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. У зале пачэсныя госці – намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама Сяргей Чыкун, старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Мечыслаў Лысы, старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела аб’яднання Казімір Знайдзінскі, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Першым слова было прада­стаўлена гаспадарам свята ў асобе старшыні СВК імя Варанецкага Іосіфа Коласа. Гаспадарка, якую ўзначальвае Іосіф Іосіфавіч, з’яўляецца пастаянным спонсарам мерапрыемства, не шкадуе сродкаў для таго, каб падараваць сваім працаўнікам і землякам сапраўднае свята і зарад пазітыву. Іосіф Іосіфавіч павіншаваў усіх з юбілеем фэсту, пажадаў здароўя, шчасця, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і аб’явіў фестываль адкрытым.
З прывітальным словам выступіў старшыня ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Мечыслаў Лысы. Мечыслаў Часлававіч выказаў задавальненне тым фактам, што дзякуючы намаганням раённай улады, мясцовай гаспадаркі, сельскага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі”, актывістам рэлігійнай канфесіі, “Эйсмантаўскі фэст” стаў добрай прыгожай традыцыяй еднасці і сяброўства паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, што пражываюць на Бераставіччыне. За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы фэсту Падзячнымі лістамі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” былі ўзнагароджаны старшыня Бераставіцкага райвыканкама Антон Кулісевіч, яго намеснік Сяргей Чыкун, старшыня СВК імя Варанецкага Іосіф Колас і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Аліна Янушка, старшыня сельскага аддзела ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Уладзімір Янкойць і настаўнік Бераставіцкай ДШМ Андрэй Втарушын. А для мясцовай польскай суполкі былі перададзены кнігі на польскай мове.
Рэхам ХІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне назваў “Эйсмантаўскі фэст” дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, са сцэны вітаючы ўдзельнікаў і гасцей свята. Ён падкрэсліў, што вельмі ганарыцца тым, што ў СВК імя Варанецкага – гаспадарцы, якая заўсёды ў лідэрах, – працуюць яго сваякі. І пажадаў фестывалю доўгага жыцця дзеля справы яднання, салідарнасці, сяброўства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнання.
Сапраўдным упрыгожаннем “Эйсмантаўскага фэсту” стала выступленне творчых калектываў, якія ўпершыню завіталі на свята, – узорнага ансамбля польскай песні і танца “Ютшэнка” Ваўкавыскага гарадскога Дома культуры (мастацкі кіраўнік і хормайстар Алена Клімава, балетмайстар Наталля Гарбачык), узорнага тэатра моды “Спадчына” Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (мастацкі кіраўнік Ала Сурмілава, харэограф Марына Рудзіеўская), народнага тэатра гульні “Анфас” (мастацкі кіраўнік Дзяніс Балабуеў) з Квасоўкі. Калектывы добра вядомыя як на Гродзеншчыне, так і па-за яе межамі, адметныя сваёй самабытнасцю і непаўторнасцю.
“Ютшэнка” ўзняла настрой танцамі і народнымі песнямі. “Анфас” і яго салісты Дзяніс Балабуеў і Надзея Маркевіч бліснулі яскравым народным гумарам. Ну а “Спадчына” проста пакарыла ўсіх сваёй калекцыяй сукенак, аздобленых вытанчанай саламянай інкрустацыяй і аб’ёмнай аплікацыяй з саломкі.
22Візіт артыстаў з-за мяжы, які, дарэчы, быў першым за пяць гадоў, надаў асаблівую ўрачыстасць і важнасць сёлетняму юбілейнаму фэсту, вывеў яго на міжнародны ўзровень. З канцэртнай праграмай на свята ў Вялікія Эйсманты завітаў самабытны польскі фальклорны калектыў “Цаглінкі” (мастацкі кіраўнік Мікалай Мяжэнны), ужо вядомы бераставічанам па выступленню на сцэне амфітэатра ў Дзень Перамогі.
Сваёй творчасцю падзяліўся і добра вядомы ў нашай краіне аматарскі ансамбль беларускай песні «Прымакі» з Грудка (мастацкі кіраўнік Юрый Астапчук). Гэты польскі калектыў – удзельнік многіх беларускіх фестываляў і святаў – адметны сваёй папулярызацыяй беларускіх народных песень у Рэспубліцы Польшча. Яркае выступленне польскіх артыстаў пакінула ў гледачоў незабыўныя ўражанні і прыўзняты настрой.
У канцэртнай праграме прынялі ўдзел работнікі культуры і ўдзель­нікі аматарскай творчасці раёна, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы (мастацкі кіраўнік Вікторыя Бажко). Вядучыя – Андрэй Аруткін і Анастасія Дубіцкая.
Завяршыўся канцэрт сімваліч­ным з’яўленнем на сцэне вяліз­нага торта са свечкамі і феер­веркамі, на які расстараўся мясцовы сельгаскааператыў і якім пачаставалі гасцей свята. Традыцыйнае частаванне салодкасцямі і хатняй выпечкай, стравамі польскай нацыянальнай кухні, музычныя выступленні на каларытным і гасцінным “Заможным падворку” СВК імя Варанецкага, святочная дыскатэка і феерверк – усё гэта, безумоўна, запомніцца жыхарам аграгарадка Вялікія Эйсманты і ваколіцы. Яны яшчэ доўга будуць жыць успамінамі і чакаць новай сустрэчы. З юбілеем, “Эйсмантаўскі фэст”!
***
Цікавасць у жыхароў мястэчка Вялікія Эйсманты выклікала прэзентацыя супрацоўнікамі рэдакцыі “Бераставіцкай газеты” свайго друкаванага выдання. У гэты дзень жадаючыя атрымалі магчымасць не толькі падпісацца на “раёнку”, але і атрымаць памятны сувенір. І, трэба сказаць, што многія выкарысталі гэтую магчымасць.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *